Сын Лідзіі

Ейны малодшы сын хацеў трапіць у спецназ – не ўзялі праз сатрасенне мозгу. Ваенкамат адправіў 18-гадовага хлопца ў сумнавядомую вучэбку ў Печы. Адтуль яго перавялі ў барысаўскую в/ч 32377. «Цяпер сядзіць і грае ў гульні на кампютары. Ходзіць на працу, якую знайшоў праз біржу. З сябрамі не сустракаецца. Яго нічога не цікавіць. З войска ён вярнуўся зусім іншым чалавекам – з падарванаю псіхікаю і хворы на туберкулёз», – кажа Лідзія.

Ілюстратыўнае фота

 

Бізнес на саляры і берцах

«Я ездзіла да яго кожныя два тыдні. Вазіла непад’ёмныя торбы. Я ж бачыла якая ў іх там ежа. Жаўнеры ходзяць галодныя.

А колькі грошай яму дасылала. Куды ён іх дзяваў? Мне ж падавалася, што пойдзе хлопец служыць і я хоць трохі грошай назбіраю, а давялося працаваць на армію. Прыехаў неяк у драных берцах, дык я дала яму грошы, каб ён у прапаршчыка сабе новыя набыў.

Ды я нават мыла вазіла. Кажу нейкай шышцы з часткі: вы ж крадзеце. На што пачула: кралі, крадуць і будуць красці, маўляў, усе крадуць.

Сын мне распавядаў, што яму загадвалі зліваць саляру па 400 літраў, а пасля спісвалі. Баялася я за яго. Думала, што могуць пасадзіць».

Туберкулёз. Вар’ятня. І жаўнер, які хацеў скочыць з вакна

«Ён не даслужыў тры ці чатыры месяцы. Спачатку трапіў у вайсковы шпіталь. Потым у звычайную больніцу. 7 месяцаў праляжаў на бальнічных ложах. Медыкі, я так разумею, няўдала зрабілі яму пункцыю. Цяпер у лёгкіх у яго дзірка, якая дрэнна гаіцца.

Чытайце па тэме:  Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Я прасіла ў афіцэра з часткі, каб яго адправілі ў санаторый, а ён мне: я сам тры гады ў санаторыі не быў, а вы хочаце свайго сына туды адправіць. Прабачце, але ім да задняга месца былі мае праблемы. Я аддала ім здаровае дзіця. Я ім казала, што дайду да суда і нават выйду на плошчу».

Паводле Лідзіі, ейны сын ляжаў у менскім тубдыспансеры разам з 5 ці 6 саслужыўцамі, якія таксама захварэлі на сухоты. «У частцы быў хлопец, які захварэў на сухоты і магчыма ён іх заразіў. Медыкі кажуць, што мой быў першы. Я хацела звязацца з бацькамі таго хлопца, але, відаць яго запужалі і ён не даў мне іхныя кантакты. Іншыя хлопцы, якія захварэлі, яны ж з глухіх вёсак і не разумеюць, што з імі здарылася і махнулі на ўсё рукой.

Сыну, дарэчы, тэлефанавалі яшчэ два хлопцы, яны прыйшлі на 6 месяцаў пазней, і сказалі, што таксама трапілі ў «тубік». Яшчэ адзін хлопец з ягонай часткі трапіў у Навінкі [«Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя». – Заўв. Belsat.eu], калі вярнуўся дадому. Ягоная маці сама туды патэлефанавала. Сын распавядаў яшчэ пра хлопца, які хацеў скочыць з вакна казармы».

У санчастцы ўсе хваробы лечаць «анальгінам»

«Я пісала лісты і прэзідэнту, і ў міністэрства абароны, але атрымлівала толькі адпіскі. У мяне праз гэтую вайну пачало балець сэрца, і я перастала змагацца далей. Кіраўніцтва в/ч перакінула ўсю адказнасць за захворванне на кіраўніка санчасткі і ён нібыта па ўласнаму жаданню звольніўся. Там жа нават таблетак няма. Любую хваробу лечаць анальгінам. Мне лекары кажуць, што немагчыма даказаць, калі менавіта мой сын захварэў на туберкулёз. Я падняла ўсе апошнія флюараграфіі – усё было добра. І ў нашай сямʼі ніхто не захварэў і не заразіўся», – кажа жанчына.

Чытайце па тэме:  Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Сыну Лідзіі цяпер 21 год. Пра войска ён не хоча размаўляць нават са сваёй маці.

Лейтэнант зламаў сківіцу салдату тэрміновай службы

Чытач Belsat.eu вырашыў падзяліцца сваім досведам службы ў войску пасля скандалу ў барысаўскім гарнізоне Печы.

«Не ведаю ці правільна я паступіў, што дараваў яму. Магчыма праз такіх афіцэраў і адбываецца тое, што адбываецца ў Барысаве», – распавядае мужчына (пажадаў застацца ананімным), які праходзіў службу ў вайсковай частцы на Берасцейшчыне.

«Мая гісторыя здарылася ў 2004 годзе. Да нас у роту прыйшоў малады афіцэр пасля акадэміі. У адзін цудоўны дзень нас паставілі ў ачапленне на берасцейскім палігоне. Я быў адказны за групу людзей. Адзін хлопец кудысьці знік і мы не маглі яго знайсці. Пазней высветлілася, што ён адлучыўся. Праз гэта ў нас з афіцэрам спачатку была слоўная перапалка, а пасля быў удар.

Я ўпаў. Усё паплыло. Адзін кавалак сківіцы ў мяне варушыўся, а другі стаяў на месцы. Тады ніводная сволач у пагонах не пацікавілася маім станам. Усе абмяркоўвалі як замяць справу. Камандзір часткі быў у шоку, калі мяне ўбачыў. Я ледзь размаўляў.

Ягонае меркаванне было такім: рабі тое, што лічыш неабходным. Патэлефанаваў бацькам і яны прыехалі да мяне. На месцы вырашылі паехаць у абласную больніцу. Там зрабілі здымак – адкрыты пералом. Нейкім чынам бацькі дамовіліся на месяц стацыянарнага лячэння. Лейтэнант увесь час прыязджаў і прасіў нікуды не паведамляць, карацей, за сцены часткі гісторыя не выйшла».

Чытайце па тэме:  Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

«У частцы была яшчэ адна сволач – маёр Кныш. Ён быў намеснікам па тылу.

Кожную раніцу ён забіраў па 20-30 жаўнераў тэрміновай службы ў сваё распараджэнне.

Салдатаў раскідвалі па ўсім Берасці. Хтосьці капаў агарод, а хтосьці смецце прыбіраў. Рабілі самую брудную і цяжкую працу. На абед маглі прывезці, а маглі і не прывезці. У Кныша былі кропкі па ўсім горадзе. Усе камандзіры гэта ведалі. Салдаты тэрміновай службы пракліналі яго.

Вось вам наша армія…».

belsat.eu


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.