Ганна Бахціна спрабуе вярнуць адвакацкую ліцэнзію. Бахціну, адвакатку з 25-гадовым стажам, Мінюст пазбавіў ліцэнзіі пасля пазачаргавой аттэстацыі ў верасні, пастанавіўшы, што ёй «не хапае кваліфікацыі».

Ганна Бахціна

 

Сама Бахціна ўспрымае сітуацыю з пазбаўленнем ліцэнзіі як пераслед, звязаны з палітыкай. Раней яна абараняла шэраг фігурантаў гучных палітычных спраў: блогера Эдуарда Пальчыса, фігуранта «Справы патрыётаў» Міраслава Лазоўскага, былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Цяпер Ганна Бахціна спрабуе адстаяць свае правы ў судзе.

Бахціна паведаміла суддзі, што просіць далучыць да матэрыялаў справы артыкул з газеты «Народная воля», прысвечаны той атэстацыі. У артыкуле была гутарка з намеснікам міністра юстыцыі Мікалаем Старавойтавым. Праўда, суд хадайніцтва Бахцінай адхіліў.

Нагадаем, што Мінюст праверыў Бахціну, пасля паведамлялася, што яна не магла адказаць на пытанні, а пасля і ўвогуле адмаўлялася адказваць.

У сваю чаргу, Ганна Бахціна кажа, што падчас атэстацыі адчувала сябе кепска, мела праблемы са здароўем. Плюс — у атэстацыйным лісце не паведамлялася матывацыя рашэння камісіі, таму яна адмовілася яго падпісваць.

Падчас атэстацыі Бахцінай ставілі ў віну, што яна не ведае апошніх зменаў у заканадаўстве.

«Я лічу, што адвакат не павінен быць камп’ютэрам ці энцыклапедыяй. Я ніколі не баялася, што чагосьці не ведаю, бо адвакацкая праца якраз і заключаецца ў тым, каб удакладніць, праверыць, вывучыць і выкарыстаць адпаведную інфармацыю пры патрэбе», – заявіла ў судзе Ганна Бахціна.

Чытайце па тэме:  Прокурор просит для Надежды Савченко 23 года тюрьмы

Акрамя таго, яна адмовілася адказваць на пытанні камісіі, бо прыняла лекі і ёй цяжка было гаварыць, а не таму, што «не захацела», падкрэсліла Бахціна.

Цiкава, што пра сваё выключэнне з Мінскай калегіі адвакатаў Бахціна даведалася толькі на пасяджэнні суда — ад прадстаўніц Мінюста.

Наша Нiва


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.