Суд Ленінскага раёна Мінска прызнаў актывіста “Альтэрнатывы” Іллю Дабратвора вінаватым у брыдкаслоўі і непадпарадкаванні міліцыі і кінулі за краты на 20 сутак, піша Радыё Свабода.

dobratvor

Іллю Дабратвора затрымалі 16 верасня перад пачаткам суду над актывістам Юрыем Рубцовым, які абвінавачваецца ў знявазе суддзі. Ілля Дабратвор знаходзіўся каля Цэнтральнага суда Мінску ў майцы з антылукашэнкаўскімі надпісамі. Паводле міліцыянтаў, якія сведчылі супраць Іллі Дабратвора, яны пачулі ад актывіста лаянку і прапанавалі яму прайсці з імі, але ён адмовіўся.

Ілля Дабратвор сцвярджаў у судзе, што ён не супраціўляўся і не брыдкасловіў, а чакаў у дворыку суду пачатку працэсу над Юрыем Рубцовым.

Іллю Дабратвора пакаралі дзесяццю суткамі арышту за брыдкаслоўе і дзесяццю суткамі — за непадпарадкаванне міліцыі. Як мяркуюць грамадскія актывісты, якія прысутнічалі на працэсе, гэты тэрмін звязаны з тым, што якраз праз дваццаць дзён прызначаны працяг — і, імаверна, заканчэнне — працэсу над Юрыем Рубцовым.

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...