Аўтар расійскіх імперскіх сайтаў, выкладчык БДУІР Юрый Паўлавец, аказаўся не адзіным затрыманым сярод адэптаў «рускага свету». Як стала вядома «Нашай Ніве», у СІЗА трапіў яшчэ адзін аўтар сайта Рэгнум, вядомы пад псеўданімам «Ала Бронь».

bron

Нагадаем, менавіта пад гэтым імем выйшаў матэрыял, дзе Беларусь называлася «звар’яцелай недадзяржавай», а беларускі акцэнт — «прыкметай нізкага паходжання».

«Ала» была аўтарам і іншых абразлівых для Беларусі матэрыялаў.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», «Ала Бронь» — гэта 45-гадовы жыхар Брэста Дзмітрый Алімкін, колішні выпускнік Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.

Алімкін доўгія гады працаваў у «Белдзяржстраху». Апошнім часам быў вартаўніком у школе і пісаў артыкулы на расійскія сайты, змест тэкстаў каардынаваў з рэдактарам сайта «Імперыя» і шэф-рэдактарам Рэгнума Юрыем Баранчыкам.

Як паведаміла «Нашай Ніве» жонка Алімкіна, яго затрымалі раніцай 6 снежня ў Брэсце. Затрымліваў АМАП, у хаце быў праведзены ператрус.

Яго падазраюць у здзяйсненні злачынстваў па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса «Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варажнечы або розні». Алімкін знаходзіцца ў адным з СІЗА Мінска.

Больш жонка паведаміць адмовілася, спаслаўшыся на падпіску пра неразгалошванне.

Чытайце па тэме:  У Сапоцкіне прайшоў хрэсны ход пад расійскімі імперскімі сцягамі з удзелам памежнікаў

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.