«Поўнае падзенне грамадзтва» — так называе нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры (2015) Святлана Алексіевіч з’яўленне рэстарацыі на месцы масавых расстрэлаў.

Святлана Алексіевіч

 

«Мяне не пакідае вобраз міністра Шуневіча ў форме НКВД. Я зразумела глыбіню падзення нашай улады. Я думаю, Шуневіч не чытаў ані Салжаніцына, ані Шаламава, і паняцця пра гэта ня мае. Па-другое, я зразумела, што паколькі толькі маладыя абараняюць наш гонар, у тым ліку і ў Курапатах, гэтыя „шуневічы“ пачуваюцца абсалютна беспакарана», — кажа Святлана Алексіевіч на просьбу пракамэнтаваць сытуацыю з пратэстамі вакол адкрыцця рэстарана «Поедем поедим».

«Калі ўжо гэты рэстаран (адкрыўся. — РС), то гэта абсалютнае падзенне грамадзтва, — кажа нобэлеўская ляўрэатка. — Думаю, дазволіла ім гэта высокая ўлада. Як мы ведаем, у гэтай краіне дах ніхто не парамантуе без высокага дазволу. Так што там цёмныя зусім справы. І гэтая адміністратарка (Святлана Дубкова, адміністратарка рэстарана, у камэнтарах да артыкула РС назвала пратэстоўцаў „збродам“. — РС), непісьменная жанчына, якая сказала, што „гэта людзі, якія супраць улады“».

Святлана Алексіевіч лічыць, што ўсё грамадзтва нясе адказнасць за гэта.

«Можна казаць і пра нашу ўласную адказнасць, кожнага з нас. Мы гэта дазволілі. Чаму грамадзтва маўчыць? У любой эўрапейскай краіне былі б сотні тысяч на вуліцах», — кажа Святлана Алексіевіч.

«Яны хочуць паставіць камень у Курапатах, — рэагуе Сьвятлана Алексіевіч на ініцыятыву ўлады ўсталяваць у Курапатах афіцыйны мэмарыял. — І ім здаецца, што такім чынам яны атрымаюць індульгенцыю на тое, каб усё гэта паўтарылася ізноў».

Чытайце па тэме:  Глава МВД о новом законе о массовых мероприятиях: Это жесточайшая либерализация

Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: