Пэўныя сілы ў Расіі штучна нагнятаюць істэрыю вакол “беларускага анцыяналізму”, пытанне толькі ў тым, што возьме верх.

naviny.by

naviny.by

Намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім пракаментавала Беларускай праўдзе выпады расійскай прапаганды супраць Беларусі.

-На мой погляд, мае рацыю Ніна Стужынская, якая сказала, што нехта свядома нягнятае істэрыю. Мне здаецца, яна мае падставы так гаварыць, бо сама прысутнічаоа на гэтай перадачы. Пэўныя колы зацікаўленыя, каб паказаць “разгул нацыяналізму” ў Беларусі. Менавіта пад такім соўсам падае падзеі на Беларусі расійская прапаганда. Але я салідарная з Нінай Стужынскай у тым, што у кожнага свая краіна, кожны ў сваёй краіне гаспадар, і нечага нагнятаць істэрыю. Мы не перапісваем гісторыю Расіі. Штучнае нагнятанне істэрыі – толькі так я магу расцаніць апошнія павевы.

– Назіральнікі кажуць, што Масква спрабуе прымераць украінскую кашулю на Беларусь…

– Паўтаруся, існуюць сілы, зацікаўленыя ў нагнятанні істэрыі. Але пытанне палягае ў тым, хто возбьме верх. Хацелася б, каб у Расіі браў верх здаровы суэнс, культура і інтэлект – тыя якасці, якімі Расія ўвесь час ганарыцца. Расія ўвесь час кажа пра сваю “асаблівую місію” – духоўную, культурную. То ў дадзеным выпадку яны здраджваюць сваёй місіі: назіраецца процілеглая тэндэнцыя, якая сведчыць, што на дадзены момант бярэ верх якраз-такі не здаровы сэнс, – лічыць Алена Анісім.

Чытайце па тэме:  Сможет ли Россия установить мир так же, как она ведет войну?

24 лістапада на першым канале расійскага дзяржаўнага тэлебачання паказалі ў жывым эфіры ток-шоў «Время покажет”. Лейтматыў ток-шоў – Беларусь рухаецца ўкраінскім шляхам.

У праграме актыўна цытавалася і абмяркоўвалася кніга «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы V—ХV ст.» Алега Трусава. «Але мы сапраўдныя рускія, а не тыя, што з’явіліся ў 1497 годзе. Яны — татары», – зачытвалі ў эфіры «вытрымкі» з кнігі.

«Самае смешнае, што тых цытат у кнізе няма. Яны селі ў галёшу па поўнай. Гэта як савецкая прапаганда, якая не чытала, але асуджае. Гэтак і яны не чыталі маю кнігу, – са смехам заявіў Нашай ніве Алег Трусаў. – Дадзеная цытата – гэта гумар з аднаго з маіх інтэрв’ю. Некалі Лукашэнка сказаў, што мы «рускія са знакам якасці», ён часта інтуітыўна, не ведаючы нават кажа правільныя рэчы, таму я развіў гэтую цытату, пажартаваў. Хай яны знойдуць, дзе я пішу такое ў кнізе?»

Да ўдзелу ў ток-шоў запрашаліся многія гісторыкі і эксперты з Беларусі, якія, зважаючы на норавы расійскай прапаганды, палічылі за лепшае адмовіцца ад такога гонару.

Георгій Громаў, Беларуская праўда


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.