Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская ў Віцебскія абласны і раённы саветы дэпутатаў выступіла з відэазваротам да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, у якім заклікала яго прыехаць у Заронаўскі сельсавет.

“Я вам пакажу сапраўдную Беларусь, там, дзе людзі жывуць, а не тую Беларусь, што вы паказваеце па тэлевізары. Не тую Беларусь, дзе перад вашым прыездам мыюць дахі і фарбуюць траву. Я пакажу вам, як людзі выжываюць. Як людзі гадамі п’юць іржавую ваду. Як у найцудоўнейшае возера цякуць фекаліі са шматкватэрных дамоў. Я вам пакажу, як людзі жывуць без гарачай вады. Як у людзей плесенню пакрытыя ўсе жылыя памяшканні. Вось так жывуць людзі. Людзі, якія не маюць працы. І ніякія гаспадаркі іх не выратуюць”, – адзначыла яна.

“Прыязджайце! Я асабіста вам пакажу. Правязу вас па Заронаўскім сельсавеце і пакажу, што нарабілі вашыя гаспадаравыя слугі за 23 гады, як яны разбурылі квітнеючы край. Вельмі вас чакаем, прыязджайце!” – заявіла прамоўца БХД.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: