„Цяжка сказаць, які фінансавы эфект будзе мець абноўлены дэкрэт аб дармаедстве. Але відавочна тое, што не дзяржавы і не чыноўнік апраўдваюцца за свой даволі высокі па беларускіх мерках заробак. А кожны грамадзянін краіны мусіць апраўдвацца за тое, як ён выжывае ў тых умовах”, – так палітолаг Алесь Лагвінец выказваецца пра змены ў так званым законе аб дармаедах.

– У цывілізаванай краіне ўсё ж такі чыноўнікі мусяць баяцца сваіх грамадзянаў, чыноўнікі мусяць ведаць, што ў пэўны момант яны ўсё ж такі могуць праходзіць праз пэўнае чысцілішча свабодных выбараў, свабоднай прэсы і незалежных судоў. У нашай сітуацыі, як дэкрэт № 3, цяпер дэкрэт № 1 – гэта магчымасць яшчэ раз паказаць, што мы ад іх не адчэпімся, над імі заўсёды будзе вісець дамоклаў меч, і калі яны ступяць кудысьці, то не адкараскаюцца ў той ці іншы бок, мы будзем сачыць за імі.

25 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 1. Гэты дакумент замяніў сабой ранейшы дэкрэт №3 і адмяніў выплату так званага збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў з непрацуючых грамадзян.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытайце па тэме:  Не мытьем, так катаньем. "Налог на тунеядство" отменен, его заменит оплата госуслуг на полную катушку

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.