Cуд Партызанскага раёну Менску абвясціў прысуд чарговай групе былых супрацоўнікаў Ашмянскай мытні, якіх абвінавацілі ў стварэнні арганізаванай злачыннай групы.

Як перадае з залі суду наш карэспандэнт, усiм, хто не прызнаў віну, далі 7 гадоў, хто прызнаў — 5. Аднаго з «кіраўнікоў злачыннай групы» — Дзьмітрыя Курневiча — асудзілі на 11,5 года.

Адвакаты Юркойця ды іншых асуджаных заявілі, што збіраюцца падаваць апэляцыі на прысуды.

Сярод адзінаццаці фігурантаў агучанае рашэнне і па справе краязнаўца Алеся Юркойця, які ўсе два гады пасля арышту адмаўляў, што быў удзельнікам арганізаванай злачыннай групоўкі і браў хабар. Яго засудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі.

Разам з Юркойцем, паводле сьледзтва, у злачынную групу ўваходзілі мытнікі Сурʼянц, Высоцкі, Лапшэвіч, Мароз, Букель, Ермалаеў, Карповіч, Бабровіч, Зарэцкі, Казмірчук, Курневіч, Яшкевіч, Мішук, Нагорскі, Назараў, Пашкевіч, Івашэвіч, Смірноў, Стэльмах, Страпко, Карэвіч, Часнойць, Чэпіна, Бубноў, Купчанко, Якуценка, Пашкоўскі, Дашчынскі і яшчэ больш за дзясятак чалавек.

Па інфармацыі, распаўсюджанай КДБ, супрацоўнікі Ашмянскай мытні прапускалі праз мяжу з Літвой тавары без належнага афармлення, за што атрымлівалі сумы ад 250 да 3000 даляраў. Падчас ператрусаў дома ў мытнікаў было знойдзена больш за 2,2 мільёна даляраў наяўнымі.

Заяўлялася, што колькасць абвінавачаных дасягнула амаль 60 чалавек.

У лістападзе 2016 году пачаліся суды, мытнікаў судзілі групамі, працэсы ішлі адначасова ў чатырох розных месцах. На судах фігуранты справы ў асноўным прызнаваліся, што бралі хабар за пропуск грузавых аўтамабіляў без надгляду. Юркойць усе абвінавачанні паслядоўна адмаўляў.

Чытайце па тэме:  Ашмянская мытня 1 кастрычніка спыняе сваё існаванне

Першы прысуд па справе ашмянскіх мытнікаў быў вынесены 29 снежня 2016 году. Менскі абласны суд прызнаў былога начальніка мытні Івана Невяркевіча вінаватым у атрыманні хабару на суму 238 мільёнаў недэнамінаваных рублёў і прысудзіў яму 7 гадоў пазбаўлення волі. Пазней пакаранне зменшылі да 6 гадоў.

8 жніўня 13 былых супрацоўнікаў мытні «Каменны Лог» атрымалі тэрміны ад 5 да 11,5 года зняволення з канфіскацыяй маёмасці, дваіх накіравалі адбываць пакаранне на «хіміі», адзін выплаціць штраф.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.