Афіцыйны Мінск падтрымлівае агмень напружанасці на Каўказе, пастаўляючы зброю ў Азербайджан.

Аліеў і Лукашэнка ў Мінску, 19 лістапада 2018 года, president.gov.by

 

У Мінску падпісаны мемарандум пра пастаўку чарговай партыі ваеннай тэхнікі Азербайджану.

На чым трымаецца сяброўства Лукашэнкі і Аліева? Чаму нарастае канфлікт у трохкутніку Беларусь-Арменія-Азербайджан? Як адаб’ецца гэтае процістаянне на АДКБ?

Вынікі візіту прэзідэнта Азербайджана ў Беларусь каментуе спецыяліст па нееўрапейскіх цывілізацыях Яўген Красулін.

-Гэта візіт да старога сябра. Не пачынаецца новая эпоха, не закладваюцца новыя падмуркі стратэгіі, проста даволі шчыльныя адносіны двух чалавек – тое, што ўплывае на фармаванне палітычнага поля ў былой савецкай прасторы.

-На чым трымаюцца сяброўскія стасункі паміж Лукашэнкам і Аліевым?

-І на сасбістых адносінах, і на поглядах, здаецца, да кіравання краінай, на стаўленні да разнастайных палітычных сацыяльных інстытутаў, – карацей кажучы, шмат падставаў для ўзаемаразумення. Намнога больш, чым падставаў для паразумення з Ніколам Пашынянам.

-Візіт Ільхама Аліева праходзіў на фоне абвастрэння стасункаў у трохкутніку Беларусь-Арменія-Азербайджан. Якую ролю ў развіцці канфлікту адыграў прыезд Аліева?

-Канфліктаў, уласна кажучы, два: стары паміж Арменіяй і Азербайджанам, а другі канфлікт толькі намячаецца  – паміж Беларуссю і Арменіяй, які звязаны не столькі з сяброўствам Лукашэнкі з Аліевым, колькі з пастаўкамі беларускай зброі ў Азербайджан. Атрымліваецца алагічны трохкутнік: Беларусь пастаўляе зброю краіне, якая не з’яўляецца чальцом АДКБ, але з’яўляецца дэ-факта ворагам краіны-чальца АДКБ.

Самі чальцы АДКБ не разглядаюць арганізацыю як сур’ёзны вайсковы інструмент для вырашэння канфліктаў. Увогуле ўзнікае пытанне: навошта АДКБ існуе, калі, па сутнасці, арганізацыя разглядаецца як інструмент задушэння каляровых рэвалюцый? Кыргызстан стаяў ля вытокаў стварэння АДКБ у 92-ім годзе, але калі ўчэрвені 2010 года там пачаліся хваляванні на этнічнай глебе, краіны АДКБ так і не ўвялі туды свае войскі, хаця па статуце такое магчыма. Тагачасны прэзідэнт Расі Мядзведзеўтлумачыў, што гэта не той выпадак – войскі ўводзяцца ў выпадку парушэння дзяржаўнай мяжы. Але ж сілы аператыўнага рэагавання АДКБ выкарыстоўваюцца супраць міжнароднага тэрарызму, экстрэмізму – пад гэта можна падвесці даволі шырокі спектр падзеяў. Толькі гэты механізм не быў задзейнічаны.

Як, зрэшты, і пад час падзеяў у Арменіі, калі на хвалі вулічных працэсаў Нікол Пашынян прыйшоў да ўлады; ён і цяпер чэрпае сваю легітымнасць у вулічных рухах. Гэта паказвае, што на Пашыняна і Арменію глядзяць як краіну, якая нікуды не дзенецца ні ад АДКБ, ні ад уплыву Расіі: у вельмі складанай сітуацыі знаходзіцца краіна, перад якой стаіць шмат выклікаў па перыметры, якія ўскладняюцца пастаўкамі зброі з Беларусі. Трымаем агмень напружанасці,  трымаем канфлікт, які можа шугануць у любы момант, –  такім чынам аказваем свой уплыў на рэгіён. Пазіцыя сённяшняга кіраўніцтва Беларусі сведчыць за тое, што праблемы Каўказа нас мала цікавяць. І тут на першы план выходзяць асабістыя сувязі, магчымасці намаляваць прыгодыя вынікі, як, напрыклад, павелічэнне таваразвароту ў 3,5 разы.

Яшчэ адно назіранне да стасункаў у трохкутніку. Адносіны паміж Беларуссю, Арменіяй і Азербайджанам сведчаць, у тым ліку, і пра далейшае дыстаяванне адна ад адной былых савецкіх рэспублік. Гэта натуральнае завяршэнне працэсу дэзінтэграцыі.

-Канфлікт паміж Лукашэнкам і Пашынянам завершыцца слоўнымі баталіямі ці пагражае паглыбленнем?

-Усё залежыць ад трываласці пазіцый Пашыняна: узмацненне яго пазіцый прывядзе да паглыблення канфлікту. Але, з іншага боку, сітуацыя і ў Пашыняна, і ў Арменіі даволі складаная: шмат вонкавых фактараў уплывае на краіну, шмат залежнасці ад Расіі, і таму з боку Пашыняна ўвесь год мы чуем досыць асцярожныя выказванні. Канешне, моцна чакаць больш рэзкіх словаў, але я б не прагназаваў рэзкіх кульбітаў, у тым ліку і ў рамках АДКБ. Магчыма зніжэнне тавараабароту з Беларуссю, які адновіцца праз вельмі хутка.

-Дзеянні афіцыйнага Мінска, калі  я правільна вас зразумеў, толькі зацягваюць казўказкі вузел яшчэ мацней?

-Безумоўна. Калі мы жадаем развязаць гэты вузел, не трэба пастаўляць зброю аднаму з бакоў канфлікта. Трэба прымаць дыпламатычныя, гуманітарныя захады, каб хаця прапанаваць пляцоўку для вырашэння гарачай праблемы – Мінск стаўся такой пляцоўкай на пачатку 90-ых. У гэтым для нас намнога больш стратэгічных перавагаў, чым у росце таваразвароту за кошт продажу зброі. Згодны: гэта надзвычай складаная задача для выканання. Але любая задача невыканальная, калі не спрабаваць яе вырашыць.

-Ці з’яўляецца сітуацыя ў гэтым трохкутніку сур’ёзным выклікам для АДКБ?

-Краіны даволі творча падыходзяць да сваёй прысутнасці ў гэтай арганізацыі: няма жорсткага пратаколу, які запускаецца ў дзеянне пры вызначаных умовах. Кожная сітуацыя будзе разглядацца асобна з пункту гледжання патэнцыйных пагрозаў.

У процістаянні з вонкавымі сіламі АДКБ таксама не разглядаецца як сур’ёзная арганізацыя. Фактычна мы атрымліваем клуб, тусоўку па інтарэсах, палітыкаў з блізкімі поглядамі.

Зразумела, паводзіны Лукашэнкі і сяброўства з ворагам краіны-чальца АДКБ наўрад ці моцна паўплываюць на гэтую арганізацыю. Але кропля камень точыць, мала-памалу складзецца сітуацыя, калі далейшае існаванне АДКБ страціць усялякі сэнс.

Глеб Юрын, Беларуская праўда

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...