Сёлетняя выстава самая багатая – 150 сартоў гладыёлусаў, – прадстаўляла свае кветкі наведвальнікам Ала Квяткоўская. – У гэтым годзе жнівень выдаўся гарачым, таму адначасова заквітнелі і раннія, і познія гладыёлусы”. Усяго калекцыя сям’і налічвае 370 сартоў гэтых кветак. Два дні, 17 і 18 жніўня, іх можна пабачыць у Гродне ў гарадской бібліятэцы імя Макаёнка.

Асаблівасцю выставы Ала Квяткоўская назвала вялікую колькасць навінак – больш за 70: “Некаторых відаў няма больш ні ў каго з беларускіх калекцыянераў”. Цікавымі для аматараў гладыёлусаў будуць і сарты-мініяцюры. Іх у сёлетняй калекцыі дзесяць.


Большасць кветак – беларускай, расійскай і прыбалтыўскай селекцыі. Тут можна пабачыць “Пылаючы бархат”, “Зачараваную Вольгу”, “Памяць Талькова”, “Шарманку” і нават “Аляксандра Лукашэнка”. Праўда, кветкі гэтага сорта квітнеюць пазней, а пакуль што стаяць у бутонах. “Пад канец выставы абавязкова раскрыецца”, – абяцае гаспадыня.

 

Фота: Ірына Новік,  hrodna.life

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...