Тэлеканал belsat.eu падараваў Аляксандру Саладуху байку з гербам Пагоня пасля таго, як спявак сказаў, што не носіць рэчы з беларускай сімволікай, бо іх у яго няма.

Аляксандр Антонавіч сустрэў журналістаў у Менску ў той самай куртцы з расейскім гербам, якая выклікала дыскусію ў сацыяльных сетках.

«Я не разумею, чаму?», – усміхаецца спявак.

Наш падарунак – байка з Пагоняй яму спадабаўся, але апрануць яе адразу спявак адмовіўся. Па-першае, на вуліцы халодна і здымаць цёплую куртку яму не хацелася.

«Ну і я спачатку памераю ўдома, перад люстэркам», – сказаў ён.

Усміхаючыся, распавёў журналістам, што 16 лістапада збярэ КЗ Менск. А потым – выступы ў Санкт-Пецярбургу і Сочы. Паабяцаў, што ў Сочы паедзе з байкай з Пагоняй і апране яе на рэпетыцыю.

«На канцэрт не, для канцэрту – касцюмы», – сказаў Аляксандр Саладуха.

 

Чытайце па тэме:  Лукашенко устроил демарш перед Путиным на саммите СНГ

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.