У Менску адбыўся адміністрацыйны працэс у дачыненні Аляксандра Вянгерскага, які 28 верасня на матчы БАТЭ (Барысаў) – „Арсенал” (Лондан) выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам.

Фото: tut.by

 

Была складзена два адміністрацыйныя пратаколы: адзін паводле артыкулу „дробнае хуліганства”, іншы за нібыта „непадпарадкаванне службовай асобе”.

У выніку адміністрацыйнага працэсу агулам Аляксандр Вянгерскі засуджаны да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Футбольны заўзятар паспеў расказаць журналістам, што пасля затрымання яго збівалі. У выніку да маладога чалавека выклікалі хуткую дапамогу.

Аляксандру Вянгерскаму 26 гадоў, родам ён з Вялейкі. Жыве то ў сталіцы, то ў родным горадзе. Менавіта Аляксандр Вянгерскі нядаўна выходзіў на плошчу з плакатам „Русский солдат, иди домой! Водки здесь нет”. Адметна, што Вянгерскі з’яўляецца прыхільнікам і фанатам якраз лонданскага Арсенала і падпісваецца часта нікам „Венгер” (менавіта такое прозвішча галоўнага трэнера брытанскага клуба).

Беларускае Радыё Рацыя

Чытайце па тэме:  Террористы готовились взорвать собор в Барселоне

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.