Сузаснавальніку групы кампаній “Сармат” Аляксандру Кныровічу на дзесяць дзён працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай. 72 гадзіны, на якія ён быў затрыманы, скончыліся 28 студзеня каля 23:00.

belgazeta.by

belgazeta.by

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў бацька прадпрымальніка Станіслаў Кныровіч:

“Улічваючы тое, што яму прад’яўляюць, адвакат сказаў, што за 72 гадзіны мы не “закрыемся”. Мусяць прайсці як мінімум два допыты ў следчага. Таму ён сказаў, што мінімальны тэрмін — плюс яшчэ дзесяць сутак”.

Станіслаў Францавіч кантактуе з сынам праз адваката. Па яго словах, ужо адбыўся першы допыт Аляксандра Кныровіча ў якасці падазраванага. Але абвінавачанні кіраўніку “Сармат-СТІ” яшчэ не прад’яўленыя. “Ёсць пункт гледжання следства, а ёсць пункт гледжання Аляксандра”, — лаканічна каментуе гэтую акалічнасць Станіслаў Кныровіч.

Наступная сустрэча Аляксандра Кныровіча з адвакатам мусіць адбыцца ў аўторак, 31 студзеня. Пакуль жа сваякі перадалі бізнесмену цёплыя рэчы (па словах Станіслава Кныровіча, у “амерыканцы” сыра) і лекі.

Чытайце па тэме:  Арестовано руководство IBA Group? Спецслужбы отмалчиваются

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.