29 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з кіраўнікамі найбуйнейшых расійскіх СМІ ў Клубе галоўных рэдактараў ТАСС. Гутарка працягвалася каля трох гадзін, галоўная тэма — беларуска-расійскія адносіны. Больш падрабязна пра сустрэчу Еўрарадыё распытала ў галоўнага рэдактара “Эха Москвы” Аляксея Венедыктава.

Фота з instagram Аляксея Венедыктава

“Такія сустрэчы не рэдкія, даволі часта клуб галоўных рэдактараў сустракаецца і з расійскімі лідарамі, уключна з прэзідэнтам, і з лідарамі, якія прыязджаюць у Маскву, − гаворыць журналіст. – Таму нічога асаблівага ў гэтай сустрэчы не было. Што датычыцца пытанняў да Аляксандра Лукашэнкі, то я магу казаць пра тэмы, якія ўздымаў сам. Гэта пытанне па тэме візавага, мытнага канфлікту, які ўзнік паміж Расіяй і Беларуссю і цягнецца ўжо год. Спытаў пра так званы падатак на дармаедства, і мы з Аляксандрам Рыгоравічам даволі моцна паспрачаліся па гэтым пытанні. Мы ўздымалі пытанне пра канкурэнцыю паміж беларускімі і расійскімі таварамі. Ну, і іншыя пытанні, якія задавалі мае калегі”.

“Мы дамовіліся з беларускім кіраўніком працягнуць размову, − гаворыць Аляксей Венедыктаў. − 12-13 ліпеня ў Мінску адбудзецца сусветны кангрэс Сусветнай асацыяцыі рускамоўнай прэсы. Ён нас туды паклікаў, і я паеду. Таму мы працягнем нашу размову, у тым ліку і па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Я ўжо сівы воўк і разумею, што лідары дзяржаваў, калі сустракаюцца з рэдактарамі, ніколі цалкам не бываюць шчырымі. Яны спрабуюць намі маніпуляваць, і гэта нармальна. Але ўзровень адкрытасці быў для мяне нечаканым. Бо мне падавалася, што прэзідэнт павінен быць больш дыпламатычным. Але не, ён быў даволі… не скажу шчыры, але адкрыты. У тым ліку і датычна “Эха Москвы”, якое ён, гаворыць, чытае на сайце. Мы з ім пагутарылі пра нашу рэдакцыйную палітыку, якая, натуральна, што ніякага прэзідэнта ніколі не задавальняла. Лукашэнка быў прамы, жорсткі, у тым ліку і калі ўзгадваў свае адносіны з Барысам Ельцыным, з прэзідэнтам Кучмай, з Пуціным, з Парашэнкам…

Чытайце па тэме:  В Слониме нетунеядцы прошли шествием в горисполком

“Паўтаруся, што мяне здзіўляе ўзровень жорсткасці і адкрытасці, якую дазволіў сабе Лукашэнка. Мы ў Расіі ад гэтага крыху адвыклі. Натуральна, прэзідэнт Пуцін нашмат болей дыпламатычны, − працягвае Аляксей Венедыктаў. − Напрыклад, гісторыя з высылкай у Азербайджан расійскага грамадзяніна (гаворка пра блогера Аляксандра Лапшына, якога затрымалі ў Мінску па запыце Азербайджана, − заўв. Еўрарадыё). Гэты грамадзянін меў тры грамадзянствы – расійскае, ізраільскае і ўкраінскае. Па словах Лукашэнкі, Беларусь чакала, калі адна з гэтых краінаў забярэ свайго грамадзяніна. І, па словах Аляксандра Лукашэнкі, ніхто не пажадаў гэтага зрабіць. Ён так сказаў, але гэта ж можна і праверыць! Дастаткова задаць пытанне тром міністрам замежных спраў.

Падчас размовы Аляксандр Лукашэнка папракнуў мяне ў тым, што я з ім не размаўляў ужо гадоў так з 10, што не запрашаю яго ў эфір, не прыязджаю ў Мінск. Што я магу ведаць пра Беларусь пасля размовы з прэзідэнтам? Я мушу туды прыехаць! Што і зраблю 11 ліпеня”.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.