Грамадзяне Расіі ўсё менш хочуць забяспечваць украінцаў і ствараць спрыяльныя ўмовы для іхнага пражывання.

Ukraina
Меркаванне грамадзянаў Расіі аб палітыцы ўладаў у дачыненні да бежанцаў з Данбасу за апошнія месяцы моцна змянілася. Пра гэта сведчыць вераснёўскі апытанне Усерасійскага цэнтру вывучэння грамадскай думкі (УЦВГМ).

У прыватнасці, значна скарацілася доля расійцаў, якія б выказваліся за забеспячэнне ўцекачоў усім неабходным і стварэнне спрыяльных умоваў пражывання (з 50% у ліпені да 40% у верасні).

А пра тое, што варта адправіць уцекачоў назад, як толькі для гэтага складуцца спрыяльныя абставіны, сёння кажуць 45% апытаных (у ліпені – 39%). 7% выказваюцца за прыпыненне прыёму бежанцаў на расійскай тэрыторыі і больш хуткую адпраўку ўжо прыбылых назад.

Усерасійскае апытанне УЦВГМ правялі 20-21 верасня 2014 года. Апытана было 1600 чалавек у 130 населеных пунктах у 42 вобласцях, краях і рэспубліках Расеі. Статыстычная хібнасць не перавышае 3,4%.

Крыніца: Belsat.eu

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: