Супрацоўнікі менскага АМАПу затрымалі Вольгу Мікалайчык, Маю Навумаву і Леаніда Кулакова, а таксама яшчэ аднаго актывіста, якія прыйшлі на пікет ля рэстарацыі «Гранд Кушавель», што належыць саўладальніку забаўляльнага комлексу «Поедем поедим» ля Курапатаў.

Байкот бізнесу ўладальнікаў "Поедем, поедим"

Актывісты пратэстуюць не толькі ў Курапатах: яны заклікаюць байкатаваць і іншыя бізнесы ўладальнікаў рэстарацыі "Поедим, поедим"

Geplaatst door «Белсат» op Donderdag 19 juli 2018

Затрыманых вязуць у Цэнтральны РАУС, паведаміў Свабодзе Леанід Кулакоў з «сіняга буса».

Акцыя доўжылася некалькі хвілінаў. Удзельнікаў папярэдзілі, што іхная акцыя несанкцыянаваная, а потым забралі ў мікрааўтобус. Актывісты не змаглі раздаць свае ўлёткі з асуджэннем дзейнасці бізнэсоўца Леаніда Зайдэса, які ня хоча згортваць рэстарацыю ля Курапатаў.

Адзін з ініцыятараў пратэсту ў Курапатах Павал Севярынец заявіў 18 ліпеня пра байкот менскіх рэстарацыяў Зайдэса пасля зрыву перамоваў. Акрамя акцыяў пратэсту, будуць накіраваныя лісты да асноўных пастаўшчыкоў харчоў і напояў з прапановай спыніць падтрымку «бізнэсу на касцях». Калі гэтыя звароты праігнаруюць, распачнецца кампанія закліку да байкоту праз сацыяльныя сеткі.

Таксама абаронцы Курапатаў збіраюцца прасіць замежныя амбасады не даваць візы ўласнікам рэстаранаў, ахоўнікам, службоўцам, якія пішуць даносы і ажыцьцяўляюць рэпрэсіі ў дачыненні абаронцаў Курапатаў; тым, хто наяжджае на людзей альбо ўдзельнічае ў гэтым бізнэсе; і самым актыўным наведнікам. У прэзыдэнцкую адміністрацыю рыхтуюць заяву з патрабаваннем правесці праверку і перагледзець ранейшы дазвол на дзейнасць рэстарацыі побач з месцам расстрэлаў.

Напярэдадні старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што справа з арганізацыяй перамоваў паміж прадстаўнікамі грамадзкасці і ўладальнікамі рэстарацыі «Поедем поедим» зайшла ў тупік.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: