Амбасада Украіны ў Беларусі пратэстуе супраць магчымага паказу ў беларускіх кінатэатрах расейскага прапагандысцкага фільма «Крым. С любимыми не расставайтесь». У Міністэрства замежных спраў накіраваная адпаведная нота ў сувязі з дэманстрацыяй у беларускіх кінатэатрах трэйлеру гэтага фільма.

Кадр з трэйлера фільма «Крым. С любимыми не расставайтесь»

У трэйлеры, якія пачалі круціць у менскіх кінатэатрах, гаворыцца, што драма «заснаваная на рэальных падзеях» на фоне «вяртаньня» паўвострава «ў родную гавань». Прэм’ера запланаваная на сярэдзіну жніўня, стужка знятая на сродкі расейскага ўрадавага «Фонда кіно» рэжысёрам і тэлевядоўцам Аляксеем Піманавым, паведамляе Радыё Свабода.

Тым часам першы намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства «Кінавідэапракат» Андрэй Разжавайкін у каментары для Свабоды запэўніў, што «Крым» на вялікіх экранах дэманстравацца не будзе:

«Магу запэўніць, што ў нас гэты фільм да паказу ў кінатэатрах не планаваўся. Наколькі ведаю, там прэм’ера перанесена са жніўня на верасень, але ў любым выпадку мы не можам паказваць усе кінастужкі, якія выходзяць у Расейскай Федэрацыі. Яшчэ раз паўтараю: у нас „Крым“ да паказу не меркаваўся, яго не было нават у перспектыўных планах. І не будзе…»

У сюжэт фільма «Крым. С любимыми не расставайтесь» пакладзеная гісторыя кахання падчас анексіі Крыма вясной 2014 года.

Чытайце па тэме:  Минск готовится к заседанию СМИД ОДКБ

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.