Амбасадар Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў на прэсавай канфэрэнцыі адказаў на два пытанні Радыё Свабода.

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Менск, 7 лютага 2018 году

 

Аляксандар Сурыкаў выказаў сваё стаўленне да прысуду аўтарам агенцтва Regnum, вынесенага ў Менску. Амбасадар Расеі заявіў, што год таму на прэсавай канфэрэнцыі ён гаварыў на гэтую тэму і не хацеў бы паўтарацца:

«Мне асабіста даводзіцца шмат кантактаваць з рознымі людзьмі як амбасадару, у тым ліку і з журналістамі. І калі я бачу ў сваіх суразмоўцаў, уключаючы журналістаў, злобу і хамства, я адразу спыняю з імі кантакты. Ад таго, хто дрэнна пахне, трэба трымацца на адлегласці, і я прытрымліваюся гэтага правіла».

Апрача таго, Сурыкаў заявіў, што збіраецца паглядзець фільм «Смерць Сталіна», забаронены ў Расеі, але дазволены ў Беларусі.

«Я не магу зразумець наша Міністэрства культуры, якое спачатку нібыта выдала ліцэнзію на гэты фільм, а потым яе адклікала. Я думаю, што адзіная прычына адклікання такой ліцэнзіі ў тым, што гэты фільм моцна закранае родных і сваякоў герояў гэтага фільму, бо ва ўсіх, пачынаючы ад Сталіна, засталіся нейкія родныя.

Я фільм не глядзеў, але ведаю, што ў гратэскным пляне ён паказвае барацьбу за ўладу ў Савецкім Саюзе. Гэта гісторыя не Расеі і не Беларусі, гэта гісторыя Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. А ў гісторыі бывае ўсё — і гісторыі не трэба баяцца. Трэба рабіць высновы і не паўтараць памылак».

Чытайце па тэме:  Дело "Регнума" лопнуло: прокурор запросил для авторов сайта по 5 лет лишения свободы
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: