«Не заводу АКБ» — такой расцяжкай невядомыя ў чорным адзенні і масках перакрылі некалькі палос руху на трасе М1. Відэа акцыі з’явілася 5 траўня на youtube-канале незарэгістраванага руху «Рэвалюцыйнае дзеянне», які, меркавана, адмініструюць анархісцкія суполкі.

Акцыя ў Берасці. Скрыншот з відэа

 

Падчас акцыі выкарыстоўваліся дымавыя шашкі.

Доступ да вэб-рэсурсу «Рэвалюцыйнае дзеянне» раней быў заблякаваны ў Беларусі па рашэнні Міінстэрства інфармацыі РБ.

Берасцейцы ўжо некалькі месяцаў пратэстуюць супраць пабудовы акумулятарнага завода пад Берасцем. 29 красавіка на акцыю пратэсту выйшлі 2000 чалавек.

Будаваць завод ў канцы 2017 году пачала кампанія «АйПаўэр» Віктара Лемяшэўскага. Падрадчыкам выступае Аньхойская замежнаэканамічная будаўнічая карпарацыя (Кітай).

Завод будуецца каля вёсак Хабы, Шчэбрын і Тэльмы-2, што пад Берасцем. За два кілямэтры — рака Мухавец. Афіцыйная экалягічная экспэртыза прагназуе, што ўздзеянне заводу на асяроддзе і чалавека будзе нязначнае. Аднак людзі ўсё роўна баяцца, што выкіды з заводу падарвуць ім здароўе.

Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: