Крымінальная справа аб захоўванні баявога патрона, заведзеная ў снежні мінулага году на былога фігуранта справы «Белага легіёну» Андрэя Бяляўскага, перададзеная ў Ленінскі раённы суд Менску.

Андрэй Бяляўскі, архіўнае фота

 

Паводле Андрэя Бяляўскага, пра дату судовага працэсу яму яшчэ не паведамілі. Пры гэтым Бяляўскі кажа, што спадзяецца на станоўчы для сябе вырак:

«Немагчыма прадказаць, якое рашэнне прыме суддзя, але спадзяюся, што ён улічыць мой арышт у справе «Белага легіёну», — сказаў Андрэй Бяляўскі Свабодзе.

Баявы патрон ад аўтамату Калашнікава быў знойдзены сярод рэчаў Андрэя Бяляўскага падчас ператрусу пасля ягонага затрымання ў сакавіку 2017 году ў так званай «справе патрыётаў» (справе «Белага легіёну»).

На следзтве Бяляўскі паведаміў, што захоўваў патрон у якасці сувэніру. Паводле артыкулу аб незаконным абарачэнні зброі Бяляўскаму пагражаюць папраўчыя работы, арышт да трох месяцаў альбо да 7 гадоў пазбаўлення волі. Бяляўскі сваю віну ў захоўваньні патрону прызнае.

Бяляўскі прабыў пад арыштам 2,5 месяцы.

Чытайце па тэме:  Былому фігуранту справы «Белага легіёну» Андрэю Бяляўскаму выставілі абвінавачванне

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment