Удзельнікі 9-га справаздачна-выбарчага з’езду СПБ у Горадні вырашылі, хто будзе кіраваць арганізацыяй наступныя чатыры гады. Старшынёй арганізацыі абраная Анджэліка Борыс, паведамляе Белсат.

Анжаліка Борыс

Анжаліка Борыс

9-ы з’езд Саюзу палякаў Беларусі распачаўся сёння ў Горадні, на вул. Будзённага 48А аб 11-ай. Пасля зачытанай павесткі дня са справаздачамі сваёй чатырохгадовай дзейнасці выступілі дзейны старшыня арганізацыі Мечыслаў Яськевіч і старшыня рады СПБ Анджэліка Борыс.

Анджэліка Борыс і Мечыслаў Яськевіч былі абраныя з’ездам у якасці кандыдатаў на пасаду старшыні. Яшчэ два патэнцыйныя кандыдаты – Юзаф Пажэцкі і Ірэна Бернацкая – адмовіліся ўдзльнічаць у выбарах.

Паводле Борыс, яна пагадзілася вылучыць сваю кандыдатуру, «бо павінная быць альтэрнатыва».

Згодна з пратаколам галасавання, за спадара Яськевіча прагаласавала 85 чалавек, супраць – 99. За спадарыню Борыс – 99, супраць – 85. Супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі пяць чалавек. Анджэліка Борыс – новая старшыня СПБ.

Спадарыня Борыс будзе мець чатырох насменікаў: Марэка Занеўскага, РэнатуДземянчук, Гэлену Марчукевіч ды Ірэну Валюсь.

Старшынёй рады СПБ абраная Анджэліка Арэхва.

Чытайце па тэме:  Съезд БХД в фотографиях

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.