Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў пісьменнік Уладзімір Арлоў.

фота Сяргея Плыткевіча

фота Сяргея Плыткевіча

Учора, 24 чэрвеня, у нашым найстаражытнейшым горадзе з вялікім поспехам адбылася прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова «Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World». Але, як паведаміў пісьменнік, святочнае ўражанне ягоных сяброў і чытачоў было азмрочана варварскай вылазкай беларусафобаў.

Магчыма, якраз у тыя хвіліны, калі ў Музеі беларускага кнігадрукавання гучалі выступы Уладзіміра Арлова, выдаўца кнігі Сяргея Плыткевіча і яе фундатара Паўла Бераговіча, а беларускія музыкі выконвалі старадаўнія мелодыі, зусім побач з музеем хтосьці, узброіўшыся кувалдай, з лютасцю крышыў надпіс на адным з полацкіх помнікаў.

фота Сяргея Плыткевіча

фота Сяргея Плыткевіча

Гаворка ідзе пра матэрыяльнае ўвасабленне літары «Ў».

На гэтым унікальным культурным аб’екце, размешчаным у самым цэнтры горада, на праспекце Францыска Скарыны, адлітыя ў метале радкі Рыгора Барадуліна:

Ад ЕЎфрасінні, ад Скарыны,
Ад Полацка пачаўся свет.

Пасля смерці народнага паэта яны пачалі ўспрымацца як першы своеасаблівы помнік выдатнаму майстру беларускага слова. Цяпер ад барадулінскіх радкоў ацалелі толькі асобныя літары.

Спадар Арлоў мяркуе, што трэба не проста аднавіць надпіс, але і распачаць супраць вандалаў-беларусафобаў крымінальную справу.

Крыніца: Наша ніва

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...