Шэраг апазіцыйных структур падпісалі пагадненне аб правядзенні супольнай кампаніі назірання падчас прэзідэнцкай кампаніі 2015 года. Гэта – Беларуская сацыял-дэмакратычныя партыя (Грамада), аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, кампанія “Гавары праўду”, Партыя БНФ і Рух “За свабоду”.

vote01151000

Кіраўнікамі кампаніі “Права выбару” абраныя адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі і сябра Рады Руху “За свабоду” Алесь Сілкоў.

Цяпер ідзе працэс фармавання структураў кампаніі і тэхнічнага складу, у бліжэйшы час запланаваны аб’езд кіраўнікамі кампаніі рэгіёнаў з мэтай стварэння рэгіянальных аддзелаў ва ўсіх абласцях, паведамляе pyx.by.

“Права выбару” мае досвед назірання за галасаваннем на мясцовых выбарах 2014 году. Яна адкрытая для ўдзелу іншых партый, арганізацый і ініцыятыў, таму як на нацыянальным, так і на рэгіянальных узроўнях прадстаўніцтва кампаніі будзе больш шырокім.

Кампанія назірання-2015 будзе падаваць інфармацыю штабам усіх дэмакратычных кандыдатаў і не стане падтрымліваць кагосьці асобна з іх.

Ад імя ўсіх партый і арганізацый – заснавальніц кампанія “Права выбару” заклікае далучацца да назірання, каб разам супрацьстаяць фальсіфікацыям падчас прэзідэнцкай кампаніі.

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: