Дзень Волі плануецца адсвяткаваць на пляцоўцы каля Опернага тэатра. Пачатак мітынгу запланаваны на 16-ю гадзіну. Такую заяўку ў Мінгарвыканкам падалі прадстаўнікі апазіцыйных партыяў, паведамляе Еўрарадыё.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі (злева направа): Юрась Губарэвіч, Ігар Барысаў, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Казлоў, фота Паўлюка Быкоўскага

 

Пра гэта было абвешчана на прэс-канферэнцыі 28 студзеня. У ёй прынялі ўдзел кіраўнікі апазіцыйных арганізацыяў Юрась Губарэвіч (“Рух за Свабоду”), Ігар Барысаў (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада”), Віталь Рымашэўскі (аргкамітэт партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя), Мікалай Казлоў (Аб’яднаная грамадзянская партыя).

Яшчэ адна заяўка на святкаванне Дня Волі пададзеная ад імя грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” і асветніцкай установы “Амарока” (такую юрыдычную назву мае “АртСядзіба”). Арганізатары гэтай акцыі хочуць правесці шэсце па вуліцы Кастрычніцкай і зладзіць святочны мітынг і канцэрт на стадыёне “Дынама”.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: