Верагоднае скарачэнне фінансавай падтрымкі “Белсату” ўжо назвалі ліквідацыяй адзінага беларускамоўнага тэлеканала. Аднак пагроза закрыцця тэлеканала ўскрыла пабочныя тэндэнцыі, не менш небяспечныя для беларускай журналістыкі. Піша Аляксандр Тамковіч.

Аляксандр Тамковіч, Facebook

Аляксандр Тамковіч, Facebook

-Шчыра кажучы, я не хацеў улазіць у  “бульбасрач” (стамілі ўжо) наконт магчымага скарачэння фінансавання “Белсату”, але словы пра “апошнiя бастыёны беларускай журналiстыкi” не заставілі выбару.

Спачатку журналістаў падзялі на “чэсных”  і “нячэсных”. Цяпер вось пачынаюцца разборкі наконт таго, хто “апошні бастыён”, а хто не. Напэўна, тыя, у каго наклады і чытацкія аўдыторыі ў некалькі разоў больш абазнаных “флагманаў”, маюць рацыю, каб пакрыўдзіцца, але я прапаную гэтага не рабіць.

Няма сумневу, што крыўду зараз адчуваюць і тыя, хто паявіўся зусім нядаўна, але ўжо паспеў зрабіць карыснага не менш за “штатных тусоўшчыкаў”… Віртуальны часопіс “Імёны”, напрыклад… Альбо новыя  інтэрнэт-рэсурсы (іх чамусьці “не бачаць”) , якія таксама ствараюць беларускі інфармацыйны прадукт, і  таксама трымаюцца толькі на энтузіязме сваіх заснавальнікаў…

Аднак, давайце, на гэты раз стрымаем асабістыя эмоцыі. Навошта дапамагаць “фактурай”  якому-небудзь “Клубу рэдактараў”?..

Адзначу толькі, што даволі часта ў якасці “экспертаў” выступаюць тыя, хто самі нічога значнага ў жыцці пакуль не стварылі.

Я з вялікай павагай стаўлюся да журналістаў “Белсату”. Як і да большасці тых, каго называюць “апошнімі бастыёнамі”, але, мяркую гэта той выпадак, калі лагічней слухаць іншых, чым агучваць вельмі спрэчныя рэчы.

Што датычыцца прычын узнікнення  праблемы, то іх вельмі цяжка назваць новымі. Адны прагнуць поўнага інфармацыйнага кантролю сваёй “стабільнасці”, другія “шукаюць кампрамісы”. Канешне, прыкра, тое, што адбываецца вакол “Белсату”, але я б і пра падзеі вакол Саюзу палякаў на Беларусі не забываў, бо надта “супалі” гэтыя дзве падзеі па часе…

А яшчэ – раю не спяшацца з эпітэтамі, бо днямі даводзілася чуць і пра “упреждающий удар“ магчымых “ахвяраў”, таму давайце дачакаемся афіцыйнага рашэння. Адназначна толькі тое, што, каб выжыць трэба нешта рабіць, а не спадзявацца на бясконцае “прыўкраснае жыццё”.

Аляксандр Тамковіч, журналіст, для Беларускай праўды


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.