У межах праекта «Развіццё Кастрычніцкага эканамічнага форуму» была праведзена сацыялагічнае апытанне, прысвечанае каштоўнасцям і поглядам беларусам. У ім паўдзельнічала каля тысячы чалавек — традыцыйная выбарка для Беларусі, піша Наша ніва.

mogilev-region.gov.by

 

Даследаванне было праведзена кампаніяй MIA Research ў маі-чэрвені 2018 года.

Частка апытання была прысвечаная беларускай мове. Амаль 66% рэспандэнтаў хочуць, каб іх дзеці ведалі беларускую так жа добра, які рускую (адпаведна, 34% — не хочуць).

Вартая ўвагі прапорцыя 86%-14%, яна сустракаецца ў трох пытаннях запар.

86% апытаных лічаць, што беларуская мова — важная частка культуры, якую абавязкова трэба захаваць. Столькі ж чалавек кажуць, што ганарацца Беларуссю. І столькі ж гатовыя змагацца за сваю краіну ў выпадку вайны.

Адраведна, 14% не ганарацца Беларуссю, не гатовыя змагацца за краіну і лічаць нацыянальную мову памерлай.

Праўда, толькі 2,2% размаўляюць дома толькі на беларускай. Яшчэ каля 22% — ці на двух мовах ці на іх сумесі, а большасць — 73% — па-руску,

Праблемамі сучаснай Беларусі людзі большасць назвала рост цэнаў, нізкі ўзровень даходаў, алкагалізм, беспрацоўе, кошты на жыллё і паслугі ЖКГ.

Цікава, што каб стаць багатым беларусам, апытаныя лічаць, трэба мець не толькі розум ці любоў да працы, але і патрэбныя сувязі.

Палова апытаных за апошнія тры гады ні разу не была за мяжой.

Грамадскага ганьбавання, на думку беларусаў, заслугоўваюць перадусім хатні гвалт і наркаманія. Але не толькі яны, а яшчэ і гамасэксуалізм (55%) і аборты (33%).

Пры гэтым 78% апытаных лічаць сябе праваслаўнымі (5,6% – каталікі). Праўда, безумоўна вераць у бога толькі 36%, яшчэ 26% хутчэй вераць, але маюць сумневы.

Нарэшце, ходзяць у царкву хаця б раз на месяц толькі 15% апытаных.

Абсалютная большасць рэспандэнтаў паведамілі, што яны хутчэй шчаслівыя (68%) ці нават вельмі шчаслівыя людзі (19%).

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: