Бізнэсмэн патрабаваў абвергнуць дадзеныя 4-х артыкулаў, спагнаць 40 000 рублёў з “Новага часу” і тысячу рублёў з аўтара Дзяніса Івашына, паведамляе “Новы час”.

Аркадзь Ізраілевіч – у цэнтры, Новы час

 

10 верасня ў судзе Савецкага раёна Мінска быў вынесены прысуд па справе аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі бізнесоўца Аркадзя Ізраілевіча, паведамляе Еўрарадыё. Адказчыкамі выступалі газета “Новы час” і незалежны журналіст Дзяніс Івашын. Выданне публікавала расследаванне Івашына, у якім сцвярджаецца, што кампанія Ізраілевіча, ТАА “ІВ”, з’яўляецца бенефіцыярам будаўніцтва скандальна вядомай рэстарацыі “Поедем поедим” у Курапатах каля народнага мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсій. Ізраілевіч заявіў, што гэта няпраўда, і запатрабаваў у газеты апублікаваць абвяржэнне інфармацыі, а таксама матэрыяльнай кампенсацыі — 40 тысяч беларускіх рублёў (за “эмацыйныя перажыванні і пагаршэнне фізічнага стану”).

“Дадзеныя, якія былі распаўсюджаныя, адпавядаюць рэчаіснасці. Некаторыя фразы маюць характар ацэначных меркаванняў. Некаторыя фразы ўвогуле сказаныя не маім падабаронным. А некаторыя ўвогуле не маюць дачынення да пазоўніка. А газета “Новы Час” не з’яўляецца юрыдычным выданнем, а сацыяльна-палітычным. І гэта дазваляе выкарыстоўваць журналісту той слог, які ён палічыць неабходным”, – адзначыў Алег Агееў, абаронца Дзяніса Івашына.

У выніку суд Савецкага раёна Мінска адмовіў Ізраілевічу ў задавальненні позвы. Суд адхіліў як патрабаванне абвяржэння, так і кампенсацыю “маральнай шкоды”.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: