Зьвесткі пра затрыманьне вядомага бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча пацьвердзіла ягоная жонка, Маргарыта. Але яна кажа, што ні яна, ні адвакат ня маюць афіцыйнай інфармацыі, дзе ён знаходзіцца, паведамляе Радыё Свабода.

КДБ, Sputnik

 

«Чатыры дні мы можам толькі здагадвацца, што зь ім і як ён. Спадзяемся, заўтра, на 5-ы дзень адвакаты змогуць трапіць і атрымаць нейкую афіцыйную інфармацыю,» — напісала Маргарыта Ізраілевіч карэспандэнту Свабоды.

Раней крыніца Свабоды, якая пажадала, каб яе імя не называлася, паведаміла, што Ізраілевіч у сьледчым ізалятары КДБ.

«Ад сёньня ў Ізраілевіча новы адвакат, які ў гэтай справе наведаў ізалятар КДБ».

Зьвесткі пра затрыманьне Аркадзя Ізраілевіча зьявіліся 31 кастрычніка, але ніводная ўстанова дагэтуль не пацьвердзіла гэтай інфармацыі.

«Мы яго не затрымлівалі», — сказалі карэспандэнту Свабоды ў аддзеле па сувязях з грамадзкасьцю КДБ а 17 гадзіне 5 лістапада.

Бізнэсовец стаў вядомы шырокай публіцы ў сувязі са скандалам вакол рэстараннага комплексу «Поедем поедим», пабудаванага каля ўрочышча Курапаты, у яго былой ахоўнай зоне. У верасьні Ізраілевіч прайграў суд газэце «Новы час», якая апублікавала журналісцкае расьсьледаваньне на тэму будаўніцтва комплексу. У расьсьледаваньні сьцьвярджалася верагодная датычнасьць Ізраілевіча да пабудовы і дзейнасьці «Поедем поедим».

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...