Футбольны заўзятар Аляксандр Вянгерскі, які адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў Барысаве, абвесціў галадоўку ў знак падтрымкі палітзняволеных, якія зараз знаходзяцца за кратамі. Праваабаронцам пра гэта паведаміў грамадскі актывіст з Вялейкі Аляксей Сюдак, якому Вянгерскі даслаў ліст.

Затрыманне Аляксандра Вянгерскага на стадыёне 28 верасня 2017 года                   Фота з сацыяльных сетак

 

“Я, Вянгерскі Аляксандр, знаходзячыся в ІЧУ Барысаўскага раёна 5.10. 2017 абвяшчаю галадоўку ў связі с тым, что не згодны з артыкулам 23.4 КаАП, паколькі супрацоўнікі праваахоўных органаў давалі розныя паказанні, а аднаго з іх я ўбачыў у залі суда ўпершыню. З майго боку непадпарадкавання і знявагі супрацоўнікаў міліцыі не было”, – паведамляе заўзятар у лісце.

Галадоўку Аляксандр Вянгерскі праводзіць у падтрымку ўсіх палітзняволеных, якія зараз знаходзяцца за кратамі.

Нагадаем, 29 верасня суд Барысаўскага раёна асудзіў Аляксандра Вянгерскага на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў: дробнага хуліганства  і непадпарадкаванне законнаму патрабаваньню службовай асобы.

У Барысаве 28 верасня падчас матчу паміж футбольнымі камандамі БАТЭ і «Арсенал» на поле выбег заўзятар з бел-чырвона-белым сцягам і з гербам “Пагоня”. Яго затрымала ахова стадыёна і вывела з поля. Пазней стала вядома, што затрыманы – жыхар Вялейкі Аляксандр Вянгерскі.

На судзе стала вядома, што пасля затрымання яго ставілі на калені супрацоўнікі амапу і білі па нырках, а таксама выклікалі да яго хуткую дапамогу.

Чытайце па тэме:  Савик Шустер объявил голодовку против запрета на работу в Украине

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.