1 кастрычніка. Ашмянская мытня 1 кастрычніка спыняе сваё існаванне, а зона яе адказнасці пяройдзе пад юрысдыкцыю Гродзенскай рэгіянальнай мытні, паведамляе  БелаПАН.

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Юры Сянько (у цэнтры)

 

Як паведамляў у жніўні журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько, кіраўнічы персанал будзе пераведзены ў пагранічныя пункты мытнага афармлення, у іншыя аддзелы. “За кошт такой аптымізацыі будзе ўзмоцненая мяжа. Адбудзецца скарачэнне часткі адміністрацыйнага апарата, які выконваў функцыі кіравання на ашмянскім напрамку”, — растлумачыў старшыня ДМК.

Як заявіў Сянько, Дзяржаўны мытны камітэт “вынесе сур’ёзныя ўрокі” з крымінальнай справы ашмянскіх мытнікаў. У камітэце “працягваюць працаваць над тым, каб увесь асабісты склад вынес вельмі сур’ёзныя ўрокі з шэрагу спраў, па якіх службовыя асобы, у прыватнасці Ашмянскай мытні, былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці”.

Аб выяўленні карупцыйнай схемы на Ашмянскай мытні паведаміў у красавіку 2015 года Аляксандр Лукашэнка. Расследаваннем займаўся КДБ. Тады ў дамах падазроных аператыўнікі знайшлі больш за два мільёны долараў. Усяго па справе аб хабарах у пункце пропуску “Каменны Лог” праходзілі 58 чалавек. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, злачыннай групай было прапушчана каля 4,5 тысячы грузавікоў з таварам. Сумы хабараў былі ад 110 да 750 долараў. У шэрай схеме апынуліся задзейнічаныя начальнікі аддзелаў, асабісты склад мытні і бізнесмены.

Чытайце па тэме:  Алесь Юркойць пакараны 7 гадамі зняволення

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.