Суд Маскоўскага раёна Мінска аштрафаваў актывістаў Вячаслава Касінерава і Сяргея Спарыша за пахавальны вянок, ускладзены да скульптуры “Мінскага гарадавога”.

Сяргей Спарыш і Вячаслаў Касінераў. Фота: Еўрарадыё

 

2 снежня група актывістаў усклала каля скандальна вядомай статуі вянок з надпісам “Іміджу МУС”. Удзельнікаў перформансу затрымалі. Гэта Сяргей Спарыш, Вячаслаў Касінераў з жонкай Марынай, Сяргей Неўдах, а таксама грамадзяне Расіі Наталля Чацверыа ды Ігар Мартынаў.

“На жаль, гэта быў проста чарговы перфоманс з гэтай скульптурнай кампазіцыяй. Менавіта на гэтым месцы МУС пахавала свой імідж у сувязі з падзеямі, якія адбываліся апошнім часам”, – цытуе Вячаслава Касінерава Еўрарадыё.

Касінерава і Спарыша аштрафавалі на 735 рублёў (30 базавых велічыняў) кожнага.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: