У дачыненні жыхара Асіповіч 1967 года нараджэння заведзеная крымінальная справа па артыкуле 340 — «Заведама хлуслівае паведамленне аб небяспецы». Жыхар Асіповіч – ужо былы намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама Аляксандр Шаўлюга.

Аляксандр Шаўлюга злева

Той грамадзянін 1967 года нараджэння — гэта, па версіі следства, ужо былы намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, які напрыканцы красавіка пазваніў у міліцыю са словамі, што будынак мясцовага КДБ і РУУС замініраваны, піша Наша ніва.

Вядома, што ніякіх бомбаў у будынках не знайшлося, але работа ведамстваў была часова паралізавана.

Навошта ён гэта зрабіў?

«Мы мяркуем, што ён быў у стане алкагольнага ап’янення. Але гэта не канчаткова — вядзецца расследаванне», — кажуць у прэс-службе Следчага Камітэта.

Адразу пасля здарэння Шаўлюгу звольнілі з работы — цяпер ён знаходзіцца дома.

Пры спробе журналіста пагаварыць з ім экс-чыноўнік кінуў трубку, толькі пачуўшы, адкуль тэлефануюць.

У Асіповіцкім райвыканкаме, дарэчы, Шаўлюга курыраваў ідэалагічную работу, працу з моладдзю і СМІ.

Цяпер яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце па тэме:  Пропавшая 12-летняя девочка из Толочина нашлась
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: