Святлана Каваленка – штраф 20 базавых велічынь, Яўген Батура – штраф 20 базавых велічынь, Дзіяна Серадзюк – штраф 20 базавых велічынь, усім роўна па 490 рублёў, паведамляе ПЦ “Вясна”

На фота (злева направа): Святлана Каваленка, Яўген Батура, Дзіяна Серадзюк, spring96.org

 

Такое рашэнне 22 снежня вынес суддзя Іван Касцян суда Цэнтральнага раёна Мінска тром удзельнікам акцыі з папяровымі караблікамі каля амбасады РФ.

Вечарам 26 лістапада да амбасады Расіі ў Мінску прыйшло каля дзесяці чалавек, якія ўсклалі на парапет агароджы папяровыя караблікі, афарбаваныя ў колеры ўкраінскага сцяга.

Такім чынам актытвісты выказалі салідарнасць з украінскімі маракамі, абстралянымі і захопленымі ў палон у Азоўскім моры.

За акцыяй назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і вялі аператыўную відэаздымку. Пазней некаторыя з удзельнікаў атрымалі па пошце копіі пратаколаў аб адміністрацыйным парушэнні па арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Пазней некалькі ўдзельнікаў атрымалі па пошце пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Сярод іх Яўген Батура, Святлана Каваленка і журналістка “Новага Часу” Дзіяна Серадзюк.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...