Cтаршыня БСДП заклікаў незалежныя СМІ ўстрымацца ад ўдзелу ў прэс-канферэнцыі Бабіча

Беларускім дзяржаўным СМІ забаранілі прыходзіць на прэс-канферэнцыю пасла Расіі, як паведамляе радыёстанцыя «Говорит Москва» са спасылкай на крыніцу ў адной з рэдакцый.

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў заклікаў незалежныя СМІ Беларусі ўстрымацца ад удзелу ў прэс-канферэнцыі расійскага пасла Міхаіла Бабіча, якая адбудзецца ў панядзелак 18 сакавіка ў амбасадзе Расіі і будзе прысвечана пяцігоддзю анэксіі Крыма.

Паводле Барысава ўдзел у падобным мерапрыемстве спрыяе пашырэнню ўплыву расійскай прапаганды ў Беларусі, а таксама прасоўванню расійскага палітычнага парадка дня.

– Расія – гэта краіна агрэсар. Беларусы ведаюць гэта з XV-га стагоддзя. У XXI-м стагоддзі сітуацыя не змянілася. Ахвярамі яе агрэсіўнай знешняй палітыкі стала не толькі Грузія, аднак і наша краіна-суседка Україна. Мэта гэтай прэс-канферэнцыі не што іншае, як спроба падменаў паняццяў “агрэсіі ” на “самавызначэнне” і ўплыву на беларускую грамадскаскую думку, – гаворыць старшыня БСДП.

Ігар Барысаў адзначае, што сваім удзелам у падобным сумнеўным мерапрыемстве незалежныя журналісты становяцца дадатковымі рупарамі “рускага міра”.

– Усе заўважылі, як дзёрзка сябе паводзіць у Беларусі расійскі пасол. Уручае ўзнагароды беларускім генералам, стварае атрады юнгвардыі, падтрымлівае прарасійскія арганізацыі, засцерагае ад беларусізацыі і лічыць за галоўнае геапалітычна ўтрымаць Беларусь у кіпцюрах Крамля. Фактычна паводзіць сябе як генерал-губернатар, альбо прадстаўнік незалежнай паралельнай улады, – працягвае сацыял-дэмакрат.

Акрамя таго Ігар Барысаў заклікаў калег па дэмакратычнаму лагеру не паддавацца на правакацыі і не шукаць сустрэч з расійскім амбасадарам, як гэта ўжо зрабілі прадстаўнікі адной псеўдадэмакратычнай арганізацыі. Беларуская ўлада недэмакратычная, аднак расійская ўлада яшчэ горшая, бо не толькі недэмакратычная але мае імперскія амбіцыі ў дачыненні да Беларусі. Спадзявацца на тое, што Расія праз змену ўлады ў краіне спрачыніцца да яе дэмакратызацыі і еўрапеізацыі не выпадае.

Інтэрв’ю расійскага пасла Міхаіла Бабіча наконт беларуска-расійскіх стасункаў у Беларусі ацэньваюць як знявагу Аляксандра Лукашэнкі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...