Расея паступае паводле прынцыпу «Чым больш хочаш, тым больш у канцы канцоў атрымаеш».

Photo: Pixabay.com/Martin Solhaug Standal/CC0 Creative Commons

 

Тыднёвае выданне «Do Rzeczy» друкуе інтэрвію з Цімам Маршалам, брытанскім аналітыкам,  піша Польскае Радыё. Ён напісаў кнігу пра глябальную палітыку, у якой шмат увагі прысвяціў барацьбе за Арктыку.   Лёд пакрысе адступае, даючы доступ да вялізных прыродных багаццяў. Там ёсць вялікія залежы нафты, золата, цынку, нікелю і жалеза. Акрамя таго, на гэтай трасе грузавыя судны могуць ашчаджаць час, плывучы з Эўропы ў Кітай і назад. Водны шлях ужо неўзабаве будзе адкрыты нават два месцы ў год.

Хто прэтэндуе на ўладара Арктыкі? Без сумнення, расейцы. Уладзімір Пуцін сказаў прама, што Расея трактуе нафтавыя залежы як стратэгічныя рэзэрвы. Расейцы маюць 32 ледаколы, у тым ліку шэсць гігантаў з атамным рухавіком. Ніводная іншая дзяржава ня мае такога магутнага флёту.

Група расейскіх экспэртаў прапануе перайменаваць Арктыку ў Расейскі акіян. Расея ведае, што яна не атрымае права распараджацца цэлай Арктыкай, але яна паступае паводле прынцыпу «Чым больш хочаш, тым больш у канцы канцоў атрымаеш».

Расея вельмі сур’ёзна рыхтуецца да таго моманту, калі ёй прыйдзецца падтрымаць свае слоўныя аргумэнты з дапамогай войска. Нарвэгія, якая вядомая сваім пацыфізмам, фармуе свой уласны «арктычны батальён», але гэта дробязь у параўнанні з арктычнай арміяй, якую стварае Расея.

Чытайце па тэме:  Администрация Трампа ввела санкции против Ирана

Чаму амэрыканцы дазваляюць расейцам сябе апярэдзіць? На думку Ціма Маршала, ім было не да Арктыкі пасля жахлівых тэрарыстычных атакаў 11 верасня, і таму яны надта мала ўвагі прысвяцілі тэме далёкай поўначы. Калі прагнозы пра таянне лёду сябе апраўдаюць, то амэрыканцы хутка пашкадуюць свайго бяздзеяння. Дарэчы, для амэрыканцаў поўнач – скажам, Аляска, гэта вельмі далёкая і нецікавая тэма, у адрозненні ад расейцаў, для якіх поўнач з’яўляецца домам.

Ці ёсць сэнс параўноўваць змаганне імпэрый за Арктыку з той барацьбой, якая разыгралася ў 19-ым стагоддзі за Афрыку? На думку аналітыка, хутчэй не, паколькі цяпер існуе адмысловая Арктычная рада, у якой зацікаўленыя дзяржавы даволі цывілізаваным чынам прадстаўляюць свае аргумэнты. Але, магчыма, ня ўсе праблемы магчыма вырашыць мірным шляхам. У іншым выпадку расейцы не рыхтавалі б такога магутнага арктычнага арсэналу.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.