Супрацоўнікі барысаўскай міліцыі затрымалі праваабаронцу Алега Мацкевіча, які выйшаў сёння пікет, каб патрабаваць адстаўкі Міністра абароны РБ Андрэя Раўкова і прыцягнення да крымінальнай адказнасці ўсіх вінаватых у смерці салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча. Разам ім пікетаваў актывіст Алесь Абрамовіч, які таксама затрыманы, паведамляе Вясна.

Плакат, з якім Алег Мацкевіч выйшаў на пікет 30 кастрычніка ў Барысаве

 

Перад гэтым на сваёй старонцы ў фэйсбуку Мацкевіч змясціў фота плаката і лаканічны подпіс:

Кажуць, што ў чалавека заўсёды ёсьць выбар. Сёньня ў мяне яго няма. Я пайшоў…

Aleh Mackievič

Нагадаем, 13 кастрычніка Алег Мацкевіч накіраваў у Барысаўскі гарадскі выканаўчы камітэт заяўку на правядзенне 30 кастрычніка пікету на цэнтральнай плошчы горада, насупраць будынку Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Нагодай для гэтага стала трагічная гібель салдата ў барысаўскіх Пячах.

Барысаўскі выканкам адмовіў праваабаронцу Алегу Мацкевічу ў правядзенні пікета 30 кастрычніка.

Акцыя пачалася ў 12 гадзін і доўжылася хвілін 15, затым да пікетоўцаў падыйшоў супрацоўнік міліцыі ў званні капітана і паведаміў ім аб затрыманні.

Пакуль вядома, што праваабаронцу Алега Мацкевіча, Алеся Абрамовіча, галоўнага рэдактара “Барысаўскіх навін” Анатоля Букаса, і фотажурналіста сайта ex-Press.by Паўла Сляпухіна якія знаходзіліся побач з пікетоўцамі, даставілі ў Барысаўскі РАУС.

Анатоля Букаса і журналіста Сляпухіна пасля праверкі дакументаў адпусцілі, а на астатніх склалі пратаколы адміністратыўнага правапарушэння.  У гэты ж дзень адбыўся і суд над удзельнікамі пікету: Алегу Мацкевічу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП) прысудзілі штраф у памеры 30 базавых велічынь, а Алесю Абрамовічу – 50 базавых велічынь.

Чытайце па тэме:  Фанаты «Дынама» зладзілі фаер-шоў на футболе, траіх з іх затрымаў АМАП (відэа)

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.