Звяз эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) аштрафаваў беларускі футбольны клюб БАТЭ з Барысава на 5000 эўра. Такое рашэнне прыняло Ўпраўленне па кантролі, этыцы і дысцыпліне УЭФА 20 кастрычніка.

Падставай для штрафу стала тое, што 28 верасня падчас матчу Лігі Эўропы ў Барысаве паміж БАТЭ і лёнданскім «Арсэналам» на поле выбег заўзятар Аляксандар Вянгерскі з бел-чырвона-белым сцягам.

Вянгерскага тады асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, прызнаўшы вінаватым у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобы.

У зняволенні Вянгерскі абвясціў галадоўку праз нязгоду з абвінавачаннем у непадпарадкаванні міліцыі, бо «супрацоўнікі праваахоўных органаў давалі розныя паказанні, а аднаго з іх я ўбачыў у залі суду ўпершыню». Ён заявіў, што з ягонага боку не было непадпарадкавання ці знявагі да міліцыянтаў.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: