У Мінску пачаўся суд над грамадзянінам Расіі Канстанцінам Бурыкіным, вядомым як «бацюшка са свастыкай». Яму выстаўлена абвінавачанне за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі, але з абцяжарваючымі абставінамі за паўторнасць ці групавое злачынства. Максімальна магчымая адказнасць па гэтым артыкуле — 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Бурыкін закрываў свой твар ад рэпарцёраў.

Наша Ніва

Канстанціна Бурыкіна затрымалі пры канцы лістапада 2016 года, тады ён яшчэ дэ-факта ўзначальваў Федэрацыю паўэрліфтынгу Беларусі і быў бацюшкам у праваслаўным прыходзе вёскі Гатава пад Мінскам.

«Наша Ніва» рабіла дэталёвае расследаванне жыцця і дзейнасці гэтага чалавека.

На суд прыйшлі два святары, некалькі сяброў Бурыкіна.

Але большасць у зале складаюць журналісты — ёсць і дзяржаўнае тэлебачанне.

Пракурор, зачытваючы абвінавачанне, расказаў, што Канстанцін Бурыкін у час з 2001 года набыў у невядомых асобаў, пры нявысветленых абставінах, некалькі пісталетаў — рэвальвер Наган (калібр 7,62) і Браўнінг (7,65).

Некаторыя дэталі былі няспраўныя, але пасля замены пісталет можна было б выкарыстоўваць як зброю.

Таксама пракурор сказаў, што пры вобшуку ў лістападзе 2016-га ў кватэры Бурыкіна знайшлі некалькі (тры) патронаў рознага калібру для гладкаствольнай зброі.

Следства ўстанавіла, што Бурыкін насіў зброю з сабой, перасоўваўся разам са зброяй, чым парушыў артыкул 295 КК РБ — другую і трэцюю частку.

Што расказаў Бурыкін пра тыя пісталеты?

Чытайце па тэме:  Сегодня в Минске пройдет заседание Военного комитета ОДКБ

«У Рэспубліку Беларусь я прыехаў у 1995 годзе, ажаніўся, маю дазвол на жыхарства, чатырох дзяцей маю. У 1999 годзе быў рукапакладзены ў святара, скіраваны ў Гатава будаваць храм, пасля 17 гадоў праслужыў там.

У гэты перыяд, у 2000—2001 годзе, я быў прызначаны духоўнікам у РНЕ, тады арганізацыя не была забаронена, я іх акармляў 3—4 гады, праводзіў духоўныя гутаркі, абрады. На адной з такіх сустрэч мне былі ўручаныя ў падарунак гэтыя пісталеты, якія ў мяне знайшлі.
Я спытаў, ці гэта не баявая зброя? Мне сказалі, што гэта старыя, няспраўныя, ніякіх праблем не будзе. Я прыняў у падарунак, захоўваў іх дома як добрую памяць ад гэтых людзей. Думкі выкарыстоўваць іх супрацьзаконна ў мяне не было, пасля мы з Гатава пераехалі ў Мінск, я іх туды перавёз, яны там захоўваліся», — сказаў Бурыкін.

«Падчас вобшуку ў лістападзе, у мяне знайшлі пісталеты і патроны ў маім сейфе і іншым пакоі. Пра існаванне патронаў я даведаўся падчас вобшуку. Я ў гэты час быў у ЗША, вырашаў пытанні па арганізацыі чэмпіяната свету па паўэрліфтынгу, мне пазваніла жонка і сказала, што ў нас дома вобшук і знойдзеныя патроны. Я пра іх існаванне не здагадваўся, пасля высветлілася, што гэта мой старэйшы сын Сяргей знайшоў іх на будоўлі, прынёс дадому. Я неяк у кватэры бачыў у цацках нейкія гільзы, я здзівіўся, узяў іх і паклаў у сейф, каб пасля разабрацца. Але забыў, праз розныя праблемы ў федэрацыі паўэрліфтынга», — патлумачыў таксама святар.

Чытайце па тэме:  "Белвест" выпускае абутак з двухгаловым арлом (фота)

Паводле яго, сыну на той момант было 10—11 гадоў.

Бурыкін кажа, што сам вобшук — гэта вынік паклёпаў «дабразычліўцаў», якія зайздросцілі ягоным поспехам у кіраўніцтве федэрацыяй паўэрліфтынга і пісалі заявы ў міліцыю.

Віну ён прызнае цалкам, кажа, што адэкватны чалавек і каб ведаў, што гэтак можа падставіць сябе і сваю вялікую сям’ю, то выкінуў бы гэтыя пісталеты ці здаў бы ў міліцыю.

Тут суддзя пачаў задаваць пытанне пра РНЕ, ён пацікавіўся, якім чынам Бурыкін звязаўся з гэтай арганізацыяй, ці быў у курсе ідэалогіі, якую вызнае РНЕ.

«Яны звярнуліся ў епархіяльнае ўпраўленне, папрасілі святара, гэта год 2000 прыкладна, — сказаў Бурыкін.

— Мне супрацоўнікі епархіі сказалі, што могуць пазваніць людзі: «Хочуць сустрэцца, пагаварыце з імі, дапамажыце, гутарку духоўную правядзіце, пасля справаздачу дасцё. Недзе 4—5 сустрэч было за час работы з імі, я здаваў справаздачу Філарэту. Са мной ад РНЕ кантактаваў Андрэй Саковіч.

Я праводзіў малебны, абрады розныя. Пра ідэалогію — я і раней ведаў, калі мне прапанавалі акармляць, мяне гэта зацікавіла, спачатку нічога такога не бачыў, але пасля ўжо былі вельмі рэзкія выказванні, якія для мяне непрымальныя. Я зразумеў, што прысутнічае дэструктыўнасць, пра што я дакладваў Філарэту, і мне маё кіраўніцтва царкоўнае загадала спыніць кантакты — гэта 2003 або 2004 год — яны ўжо былі прызнаныя экстрэмісцкай арганізацыяй, я спыніў кантакт».

Чытайце па тэме:  Доктор-педофил осужден к 8 годам лишения свободы

Перайшлі да сведкаў — панятымі былі дзве студэнткі юрыдычнага каледжа.

Маладая дзяўчына кажа, што бачыла ў кватэры «фашысцкую сімволіку», адзін з пісталетаў разам з патронамі супрацоўнікі ГУБАЗіК знайшлі ў жалезным слоіку, які стаяў на мэблі ў калідоры.

Адвакат падлавіў яе на несупадзеннях, тая трохі засмуцілася, задрыжэў голас.

Другая сведка кажа, што знайшлі таксама чорныя маскі — балаклавы, некалькі штук.

Адзін з пісталетаў, маўляў, быў нядаўна пафарбаваны ў чорны — кажа, што гэта было відаць.

Арцём Гарбацэвіч, Наша Ніва


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.