Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) выступіла з заявай з нагоды рашэння ЗША палегчыць санкцыі, а таксама ў сувязі з візітам прадстаўнікоў дзярждэпартаменту ў Беларусь.

bel-usa

“Пачынаючы з 30 кастрычніка 2015 года Злучаныя Штаты часова палегчылі санкцыі для дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. Першапачаткова гэтыя санкцыі былі ўведзеныя ў адказ на масавыя рэпрэсіі беларускага рэжыму супраць палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і шараговых беларусаў, якія ўсталі супраць намеру аўтарытарнага рэжыму фальсіфікаваць выбары ў снежні 2010 года.

Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (БАЗА) адзначае, што Дзяржаўны дэпартамент ЗША звязвае рашэнне аб палягчэнні санкцыяў з тым, што 22 жніўня беларускі рэжым вызваліў палітвязняў. Важна мець на ўвазе, што гэтае вызваленне палітычных зняволеных не з’яўляецца вынікам станоўчых зменаў ва ўнутранай палітыцы Аляксандра Лукашэнкі. Гэтаксама як гэтае вызваленне не з’яўляецца адлюстраваннем станоўчага развароту ў адносінах Лукашэнкі да паняццяў гуманнасці і чалавечай годнасці.

Насупраць, вызваленне палітычных зняволеных стала рэакцыяй Лукашэнкі на неспрыяльныя знешнія ўмовы і цяжкую эканамічную сітуацыю ў Беларусі – адбодва выпадкі вынікаюць з больш чым двух дзесяцігоддзяў яго памылковай палітыкі. Акрамя таго, такія манеўры сталі яго рэгулярнай тактыкай, каб увесці ў зман міжнародную супольнасць аб рэжыме і яго намерах.

Як паказалі відавочна падробленыя прэзідэнцкія выбары 11 кастрычніка, вызваленне палітычных зняволеных выдаляе сімптом, але не вылечвае хваробу, якой з’яўляецца рэпрэсіўны, дыктатарскі характар ​​рэжыму Лукашэнкі.

Часовы характар ​​палягчэння санкцый, прапанаваны Злучанымі Штатамі, яго абумоўленасць, вызначаная практычнымі станоўчымі дзеяннямі беларускіх уладаў, і магчымасць вяртання санкцый павінны матываваць беларускія ўлады да пазітыўных захадаў. Тым не менш, гэты рычаг будзе дзейсны толькі калі ўрад ЗША будзе ацэньваць дзеянні рэжыму прынцыпова, празрыста і пераканаўча і будзе паслядоўна кіравацца сваім уласным падыходам.

БАЗА вітае сумесную паездку ў Мінск Брыджыт Брынк, намесніка памочніка дзяржсакратара ў Бюро па еўрапейскіх і еўразійскіх справах, і Роберта Бяршчынскага, намесніка памочніка дзяржсакратара ў Бюро па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы, у якасці відавочнага напаміну, што ў працэсе паляпшэння адносінаў паміж дзвюма краінамі Злучаныя Штаты аддаюць цэнтральнае месца прагрэсу ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі.

Мы заклікаем Дзяржаўны дэпартамент дамагчыся выніку ад гэтай прынцыповай пазіцыі праз адказнасць беларускіх уладаў за далейшае паляпшэнне адносінаў на аснове падыходу, засяроджаннага на правах чалавека, як гэта было ўзгоднена ў Мемарандуме Клінтан-Мартынаў 2010 года і ў адпаведнасці з канкрэтнымі крокамі, выкладзенымі ў Акце аб дэмакратыі і па правах чалавека ў Беларусі 2011 года”, – гаворыцца ў заяве.

 

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...