Прычым працэс гэты адбываецца бесканфліктна – кажа полькі гісторык Ян Энгельгард.

Aliaksandr Papko/radyjo.net

 

У гадавіну нападу гітлераўскай Нямеччыны на Польшчу ў Варшаўскай цытадэлі быў паказаны дакумэнтальны фільм студыі Уладзімера Бокуна «Варшаўскі рубеж. Беларусы ў Войску Польскім». Польскія й беларускія гісторыкі ўсё часцей абмяркоўваюць сумеснае мінулае, і гістарычны дыялёг мае вялікія пэрспэктывы – кажа кіраўнік Музэю X павільёну Варшаўскай цытадэлі Ян Энгельгард (Jan Engelgard). Пра тое, як у якіх пытаннях Беларусь і Польшча знайшлі паразуменне, а ў якіх – шукаюць, з гісторыкам размаўляе Аляксандар Папко.

Спадар Ян, скажыце, калі ласка, чаму ў гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны Музэй незалежнасьці Польшчы, а дакладней яго аддзел – Музэй X павільёну Варшаўскай цытадэлі – вырашыў паказаць фільм пра ўдзел беларусаў у абароне Польшчы?

Ян Энгельгард: Мы супрацоўнічаем з кінастудыяй Ўладзімера Бокуна ўжо шмат гадоў. Наш музэй з’яўляецца адным з арганізатараў Фэстывалю гістарычных і вайсковых фільмаў. Сёлета мы будзем праводзіць яго ў восьмы раз. «Варшаўскі рубеж» ужо быў прэзэнтаваны на нашым фэстывалі, аднак мы вырашылі яго паказаць яшчэ раз, каб ушанаваць гадавіну вераснёвай кампаніі 1939 году. Няшмат палякаў ведаюць пра тое, што ў Войску Польскім была адна дывізія (20-я дывізія пяхоты – А.П.), 80% жаўнераў якой былі беларусамі. Ніколі ня будзе лішнім пра гэта нагадаць.

Кадр з фільму “Варшаўскі рубеж. Беларусы ў Войску Польскім”.

 

Як польская публіка ўспрымае фільмы, створаныя беларускімі дакумэнталістамі?

Ян Энгельгард: Калі мы паказвалі гэты фільм у галоўнай сядзібе Музэю незалежнасці Польшчы, то яго сустрэлі з надзвычайнай цікавасцю. Людзі, як у Польшчы, так і ў Беларусі, вельмі мала ведаюць пра тое, што ў польскай арміі служылі людзі розных нацыянальнасцяў. Бітва пад Млавай (адна з першых бітваў Другой сусветнай вайны, якая разыгралася 1-3 верасьня 1939 году на заходніх межах Польшчы – А.П.) вядомая публіцы. Аднак мала хто ведае, што 20-ю дывізію, якая наймацней супраціўлялася 3-й нямецкай арміі, нефармальна называлі «беларускай». Хачу зазначыць, што фільм – гэта толькі адзін з элемэнтаў больш шырокага працэсу, які цяпер ідзе ў Беларусі. Адбываецца вяртанне памяці пра нашую супольную гісторыю, прычым гэты працэс неканфліктны.

Чытайце па тэме:  МИД ждет объяснений от Франции из-за обыска сборной Беларуси по хоккею

Аўтар сцэнару стужкі «Варшаўскі рубеж», беларускі гісторык Ігар Мельнікаў паказвае, што ў 1918-1939 гадах беларусы служылі ў польскай арміі, што нацыянальных канфліктаў на гэтых землях было значна менш, чым на паўднёва-ўсходніх рубяжах Польшчы. Гэта не адзіны беларускі фільм, які, спадзяюся, будзе паказаны ў нас. Мы плянуем паказаць стужку «Бітва за Кобрын», у якой таксам раскрываюцца невядомыя старонкі вайны 1939 году, звязаныя з Беларуссю. Не ўсе суседзі Польшчы ў пытаннях інтэрпрэтацыі супольнай гісторыі дэманструюць такі ўзважаны падыход, які мае Беларусь. Беларускія гісторыкі і публіцысты расказваюць пра нашыя агульныя лёсы, хоць мы ўсе ведаем, што канфлікты таксама мелі месца.

А як у Польшчы ўспрымаюцца тэрмін «Заходняя Беларусь», альбо выраз «уваходжанне Чырвонай арміі на землі Заходняй Беларусі і Ўкраіны ў 1939 годзе», якія гучаць у фільме? У Польшчы на падзеі міжваеннага пэрыяду й верасня 1939 году глядзяць з іншай пэрспэктывы.

Ян Энгельгард: Спачатку частка гледачоў звяртала ўвагу на тое, што аўтары стужкі выкарыстоўваюць акрэсленні «Заходняя Беларусь» а не «тэрыторыя Польскай Рэспублікі», кажуць «уваходжанне Чырвонай Арміі», а не «агрэсія». Аднак я думаю, што плюсы фільмаў студыі Бокуна пераважаюць над гэтымі дэталямі. Ня ўсе павінныя глядзець на гісторыю нашымі, польскімі вачыма, і выкарыстоўваць тыя самыя тэрміны. Мы таксама ня можам навязваць беларусам 100% наш погляд, бо падобныя разыходжанні ў інтэрпрэтацыі падзеяў 1939 году ў нас існуюць і з Украінай і з Летувой.

Чытайце па тэме:  Лукашенко в Киеве: начались переговоры с Порошенко с глазу на глаз

Нагадаем, што Летува вярнула сабе Вільню ў выніку пагаднення з Саветамі. А ва Ўкраіне, дзе дзейнічалі нацыяналістычныя збройныя фармаванні, лічыцца, што падзеі 1939 году – гэта аб’яднанне ўкраінскіх земляў, пэўны прагрэс у параўнанні з пэрыядам падзелу. З гэтай пэрспэктывы тэрміны, якія ўжываюць беларускія кінэматаграфісты, абсалютна не шакуюць. Тым больш, што Беларусь тут ужываецца хутчэй у значэнні геаграфічнага абшару, а не сённяшняй дзяржавы.

Падобную дылему мы мелі падчас нядаўняй выставы беларускай культуры, дзе былі прадстаўленыя элемэнты агульнай культуры Рэчы Паспалітай XVIII стагоддзя. Тое самае можна сказаць пра Тадэвуша Касцюшку. У Польшчы некаторыя абураюцца – маўляў Касьцюшка ня быў ніякім беларусам. Але да 9 году свайго жыцця Касьцюшка не размаўляў па-польску, толькі карыстаўся «русінскай» мовай. Княгіня Чартарыйская не магла яго зразумець, настолькі ён дрэнна гаварыў па-польску. Такія кантакты вельмі патрэбныя, каб паказаць, што нашае прывычнае бачанне гісторыі не з’яўляецца на 100% праўдзівым.

Тадэвуш Касцюшка. Партрэт аўтарства Карла Готліба Швэйкарта.

 

Фільм – гэта «мяккая» спроба наладжвання гістарычнага дыялёгу й інтэрпрэтацыі супольнай гісторыі. А робяць польскія і беларускія ўлады й навукоўцы больш «цьвёрдыя», адчувальныя спробы? Ці ёсць ідэі сумесна ствараць мэмарыялы, аднаўляць гістарычныя помнікі, ствараць музэі?

Ян Энгельгард: Гэта ўжо пытанне міждзяржаўны адносінаў, адносінаў паміж міністэрствамі культуры. Але я павінен прызнаць, што справа з ушанаваннем супольнага мінулага не выглядае так дрэнна. Гаворка ідзе перадусім пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. У Беларусі ў Наваградку працуе вельмі добры музэй Адама Міцкевіча. Беларусь адбудавала замак Радзівілаў у Нясвіжы. Прычым у замак былі запрошаныя прадстаўнікі самой сям’і Радзівілаў, якія пільнавалі, каб усё было аўтэнтычна: тут стаяў глёбус, а там – люстра. Гэта значыць гісторыю не перайначвалі, як гэта часамі робіцца ў іншых краінах. У Беларусі гавораць пра тое, што гэты замак быў сядзібай Радзівілаў – слаўнага роду Вялікага Княства Літоўскага. Такая самая канцэпцыя прымененая пры рэканструкцыі дому, дзе нарадзіўся Касцюшка.

Чытайце па тэме:  Што вядома пра гродзенца, які загінуў за "Ісламскую дзяржаву"

Нашмат больш складаным абшарам з’яўляецца гісторыя пазнейшых пэрыядаў, напрыклад праблема аднаўлення могілак партызанаў Арміі Краёвай, якія мелі канфлікты з савецкімі партызанамі. Але, падобна, і ў гэтым пытанні назіраецца прагрэс. Чым лепшыя будуць адносіны нашых дзяржаваў, тым хутчэй будуць вырашацца гэтыя праблемы.

Рамуальд Траўгут

 

Як супрацоўнік Музэя незалежнасці Польшчы хацеў бы падзяліцца ідэяй. Кіраўнік паўстання 1863 году Рамуальд Траўгут нарадзіўся ў Беларусі. Яго меркаваныя парэшткі былі эксгумаваныя ў Варшаве на пачатку 1990 гадоў. Але дакладна вызначыць іх прыналежнасьць можна толькі пры дапамозе даследаванняў ДНК. Гэта значыць, трэба параўнаць генэтычны матэрыял з матэрыялам бабулі Траўгута, якая пахаваная ў Беларусі. Такія рэчы цяпер стала магчыма рабіць, бо беларускі бок вельмі адкрыты на вырашэнне гістарычных пытанняў.

Польскае Радыё


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.