Украіна забараніла ўезд на сваю тэрыторыю беларускаму тэлевядоўцу Дзмітрыю Шэпелеву як чалавеку, якія стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы.

Дзмітры Шэпелеў

 

Адпаведнае рашэнне ўхвалена на падставе загаду Міністэрства культуры Ўкраіны, які падпісаў міністар Яўген Нішчук.

Адначасова ў пералік асобаў, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, уключаныя расейскі рэжысэр Нікіта Міхалкоў і два расейскія спевакі — Дзмітрый Фамін ды Васілій Вакуленка.

У дакумэнце не ўдакладняюцца канкрэтныя прычыны такога рашэння.

Дзмітры Шэпелеў працаваў у Беларусі на радыёстанцыях «Альфа радыё» ды «Unistar», а таксама на тэлеканале ОНТ. З 2004 года працаваў ва Ўкраіне на тэлеканале М1 і вёў некалькі тэлевізійных праектаў студыі Ўладзіміра Зяленскага«Квартал-95».

Зь сярэдзіны 2017 году працуе вядоўцам ток-шоу «На самом деле» на «Первом канале» у Маскве.

Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: