Беларусь — у першай тройцы краін Еўропы па тэмпах заражэння ВІЧ у 2017 годзе, паведамляе Еўрарадыё.

pixabay.com

 

Гэта вынікае з сумеснага даклада, падрыхтаванага Еўрапейскім рэгіянальным бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Еўрапейскім цэнтрам па прафілактыцы і кантролю захворванняў. У мінулым годзе ў Еўропе зарэгістравалі больш за 159 тысяч новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Адзначаецца, што колькасць расце, але “больш маруднымі тэмпамі”. Пры гэтым у Заходняй Еўропе яна зніжаецца (на яе прыпадае 14% выяўленых выпадкаў), а вось ва Усходняй фікусуецца адваротная тэндэнцыя (82%).

У Расіі ў 2017-м было 71,1 выпадка новых дыягнаставаных выпадкаў ВІЧ-інфекцыі на 100 тысяч насельніцтва. Ва Украіне гэтая лічба складае 37,0, у Беларусі — 26,1. Найлепшая сітуацыя ў Еўропе адзначаецца ў Босніі і Герцагавіне (0,3), Славакіі (1,3) і Славеніі (1,9).

Ва Усходняй Еўропе сярод людзей з вядомым шляхом перадачы ВІЧ размеркаванне выпадкаў было наступным: гетэрасэксуальныя кантакты — 59%, спажыванне ін’екцыйных наркотыкаў — 37%, палавыя кантакты паміж мужчынамі — 3%, перадача ад маці дзіцяці — 0,5%.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...