У супермаркеце «Еўраопт» у Гродна адзін з чытачоў НЧ выпадкова заўважыў віншавальную паштоўку да 23 лютага… з расійскім арлом ды трыкалорам.
Аналагічных паштовак з беларускай дзяржаўнай сімволікай побач не было.
Цымус сітуацыі яшчэ і ў тым, тлумачыць чытач, што менавіта “Еўраопт” на Дубко, 17, у гандлёвым цэнтры Old City, раней быў вядомы тым, што прадавачкі на касе адказваюць кліентам па-беларуску — такой была палітыка адміністрацыі.
Разам з тым, зараз пакупнікам чамусці безальтэрнатыўна прапаноўваюць паштоўкі да дзяржаўнага свята з сімволікай суседняй дзяржавы, абураецца гарадзенец.
Фота даслана чытачом з Гродна
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.
Поддержать проект: |
Последние новости
Загрузка...