Мінчанам пачалі прыходзіць жыроўкі з новымі тарыфамі. Амаль што ўсе паслугі падаражалі.

Старыя субсідаваныя тарыфы: за кубічны метр вады — 57 капеек, водаадвядзенне — 38 капеек, тэхнічнае абслугоўванне — 10 капеек, ліфт — 1 рубль 28 капеек, паведамляе Еўрарадыё.

Новыя субсідаваныя тарыфы: за кубічны метр вады — 80 капеек, за водаадвядзенне — 53 капейкі, тэхнічнае абслугоўванне — 11 капеек, ліфт цяпер каштуе 1 рубль 40 капеек.

Кубічны метр вады падаражэў на 23 капейкі, водаадвядзенне — на 15 капеек, тэхнічнае абслугоўванне — на 1 капейку, а ліфт — на 12 капеек.

Змены закранулі не толькі субсідаваныя тарыфы, аднак і тарыфы поўнага пакрыцця эканамічна абгрунтаваных затрат:

Старыя тарыфы поўнага пакрыцця затрат: кубічны метр вады — 76 капеек, водаадвядзенне — 51 капейка, тэхнічнае абслугоўванне — 11 капеек.

Новыя тарыфы поўнага пакрыцця затрат: кубічны метр вады — 81 капейка, водаадвядзенне — 53 капейкі, тэхнічнае абслугоўванне — 12 капеек.

Кубічны метр вады падаражэў на 5 капеек, водаадвядзенне — на 2 капейкі, тэхнічнае абслугоўванне — на 1 капейку.

Паколькі новыя тарыфы пачалі дзейнічаць толькі з 19 студзеня, то выніковая сума ў жыроўках атрымалася меншай, чым павінна быць па пазначаных тарыфах. Можна самастойна праверыць, ці правільна вам палічылі жыроўку.

Напрыклад: У вас 4.34 кубічнага метра вады па субсідаваным тарыфе. Вам трэба падзяліць гэтую колькасць на 31 дзень. Атрымаецца 0,14 кубічнага метра на дзень. Гэтая сутачная норма перамнажаецца на колькасць дзён па старым тарыфе і па новым тарыфе: 0,14*18=2,52 кубічнага метра па старым тарыфе. 0,14*13=1,82 кубічнага метра па новым тарыфе. Каб даведацца, колькі вам палічылі па старым тарыфе, трэба памножыць колькасць кубаметраў на стары кошт: 2,52*0,5748=1 рубль 44 капейкі, каб даведацца, колькі па новым тарыфе, трэба зрабіць тое ж самае, толькі з новым коштам: 1,82*0,8053=1 рубель 46 капеек. А цяпер параўнайце з выніковай сумай у сябе ў жыроўцы. Павінна супадаць.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: