За восем месяцаў знаходжання за кратамі ў Беларусі Алан Сміт упершыню змог зрабіць заяву. Праз перакладчыка. Заява ў Глыбоцкім райсудзе зацягнулася амаль на ўвесь дзень судовага разбору 8 чэрвеня. Сміт заявіў пра грубыя парушэньні беларускім следствам яго права на юрыдычную абарону і заявіў пра сваю невінаватасць.

Грамадзянін Вялікабрытаніі Алан Сміт у клетцы

Судовы разбор крымінальнай справы пра арганізацыю незаконнай міграцыі працягваецца ў судзе горада Глыбокае з 25 траўня. І, нарэшце, 8 чэрвеня 2017 года ў судзе далі магчымасць грамадзяніну Вялікабрытаніі Алану Сміту свабодна, праз прафесійнага перакладчыка растлумачыць сваю версію падзеяў верасня 2016 года.

Перад сваім выступам Алан сказаў, што 253 дні яму не давалі магчымасці выказацца. Ён заявіў, што падчас яго затрымання яму не далі адваката. Першапачатковае апытанне следчым праводзілася без прафесійнага перакладчыка і ў адсутнасць адваката. Таму пратакол апытання складзены з памылкамі – у ім прысутнічаюць сцверджанні, якіх Алан не казаў, а сэнс шматлікіх яго выказванняў скажоны.

На пачатку сваёй прамовы Алан Сміт распавёў, якім бізнэсам ён займаецца, і чаму прыехаў у Беларусь 1 верасня 2016 года. Сам Алан – родам з Курдыстана (аўтаномія ў Іраку), пражывае ў Лондане. Ён мае кампанію, якая займаецца наладжваннем бізнэс-сувязяў курдскіх і еўрапейскіх бізнэсоўцаў, што зарэгістраваная ў Польшчы. А яшчэ ён займаецца будаўнічым бізнэсам у нафтавай галіне.

Чытайце па тэме:  Убийцу из ТЦ "Европа" начнут судить 20 февраля

Паводле Алана, у Беларусі ён апынуўся ўпершыню. На просьбу курдскага бізнэсу – дзеля арганізацыі закупак сельскагаспадарчага абсталявання. А таксама адначасова, на просьбу сябра, дапамагаў грамадзянцы Курдыстану з інваліднасцю знайсці шпіталь і лекараў для яе лекавання. Ніхто з апытаных сведкаў не называў яго арганізатарам незаконнай міграцыі.

Алан не адмаўляў, што дапамагаў грамадзянцы Курдыстану законна афармляць дазвол на знаходжанне ў Беларусі. Дапамагаў ёй звярнуцца да лекараў. Купляў ёй прадукты і квіткі на цягнік. Але гэтыя дзеянні ніяк нельга назваць злачынствам. Усе грамадзяне Курдыстану, з якімі ён меў зносіны, самастойна прыехалі ў Беларусь, без удзелу Алана. Калі хто-небудзь з гэтых грамадзян і збіраўся незаконна перасячы мяжу з Еўразвязам, то да адказнасці трэба прыцягваць іх, але Алану пра іх намеры нічога не было вядома.

На гэта суддзя заўважыў: «У нашым заканадаўстве незаконнае перасячэнне мяжы з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем. А вось арганізацыя такога незаконнага перасячэння мяжы – ужо крымінальнае злачынства».

Алан парыраваў: «Замест таго, каб сказаць мне дзякуй за дапамогу ў афармленні законнага знаходжання грамадзян Курдыстану ў Беларусі, мяне пасадзілі на нары».

Грамадзянін Вялікабрытаніі дадаў: «Калі вы дакажаце, што я адпраўляў камусьці са свайго тэлефона інфармацыю з указаннямі, што рабіць, як арганізатар, то я пагаджуся, што я вінаваты ў тым, у чым мяне вінавацяць. Але я не даваў нікому ніякіх указанняў, а толькі аказваў дапамогу на просьбу людзей».

Чытайце па тэме:  Трагедия на улице Гая: Водителя признали невменяемым и будут судить этой весной

Алан Сміт даў свае тлумачэнні па кожным пункце абвінавачання, адзначаючы, што ў яго не было намераў займацца арганізацыяй незаконнай міграцыі. Дый гэта не рацыянальна, бо ён мае значны прыбытак ад будаўнічага бізнэсу ў нафтавай галіне. Знаходзячыся ў Беларусі толькі дзесяць дзён, Алан выдаткаваў больш за шэсць тысяч долараў, а за перасячэнне мяжы мігранты, паводле іх паказанняў, плацілі па тры тысячы.

Алан адзначыў, што следства па гэтай справе доўжыцца вельмі доўга і непрафесійна. Следчы не здолеў высветліць шмат фактаў, важных для справы, высветліць якія было не надта складана.

Заява ў судзе Алана Сміта доўжылася з 10-й раніцы да 16-й гадзіны з перапынкам на абед, пасля чаго ён адказаў на пытанні суда і супрацоўніка пракуратуры.

Суд па гэтай справе будзе доўжыцца яшчэ не менш як тыдзень.

Віцебская вясна


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.