59 камянёў, укапаныя на беразе мора каля паселішча Касеберга так, што нагадваюць абрысы карабля, называюць шведскім Стоўнхенджам. Месца містычнае і, безумоўна, уражвае. Процьма турыстаў.

Уладзімір Някляеў

 

А на беразе возера Янава каля вёскі Бікульнічы, дзе беларускі Стоўнхендж, пуста. Хоць містыкі тут не меней, а болей: берагі трох азёр вакол паўсотні выкладзеных літарай П камянёў дакладна паўтараюць абрысы трох сузор’яў: Вала, Касцоў і Вялікага Сабакі. Вось гэта насамрэч містыка!

І яшчэ гэта навука, бо камяні пад Полацкам не толькі капішча, якое было тут у часы паганства, але і старажытная абсерваторыя. Як, дарэчы, і камяні ў Швецыі, толькі беларуская абсерваторыя на тысячу гадоў старэйшая за шведскую. Хоць камяні да нас ледавік прыцягнуў з таго боку. З такой даўніны, якая ўжо не час, а вечнасць.

Вацлаў Ластоўскі даводзіў (і даводзіў абгрунтавана), што полацкая цывілізацыя нават больш старажытная, чым шумерская. Можна, вядома, не верыць Ластоўскаму. Але нельга не верыць камяням. Метафарам вечнасці.

У дрэва, у жалеза век імгненны,
А вечнае
У камянях
Жыве, –
І Беларусь, як карабель каменны,
Што мусіць патануць, а ён плыве!

Уладзімір Някляеў

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...