Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр паведамляе пра адключэнне ад сістэмыSWIFT ЗАТ «Банк гандлёвы капітал» («ТК Банк»). Усе кантракты банку з кампаніяй SWIFT прыпыненыя. Справа ў тым, што гэта фінансавая ўстанова належыць іранскаму Банку Тэрджэрат, паведамляе Белсат.

«Паводле заявы SWIFT рашэнне аб адключэнні банку было прынята ў інтарэсах захавання стабільнасці і цэласнасці астатняй глабальнай фінансавай сістэмы і грунтуецца на ацэнцы эканамічнай сітуацыі ў выніку прынятых санкцый ЗША ў дачыненні да Ірану», – сказана ў інфармацыі БМРЦ, паведамляе Інтэрфакс.

Такім чынам, згодна са звесткамі БМРЦ, колькасць беларускіх удзельнікаў SWIFT зменшылася да 24 банкаў. Колькасць чальцоў групы карыстальнікаў SWIFT у Рэспубліцы Беларусь складае 26 фінансавых установаў.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...