З 16 жніўня запрацаваў кансультацыйны сэрвіс Беларускага Дома “БД. Кансулят”.

Яго мэта – забяспечыць юрыдычную дапамогу і падтрымку беларусам, грамадзянам іншых краінаў, якія пераехалі ў Польшчу – часова ці на пастаяннае месца жыхарства. “Беларускі Дом” будзе кансультаваць па ўсіх пытаннях, звязаных з пражываннем у Польшчы.

Спектар пытанняў самы шырокі – ад атрымання дазволу на пражыванне да найму кватэры, ад уладкавання на навучанне да пошуку працы і старту ўласнага бізнэсу. Ніводнае пытанне не застанецца без кваліфікаванага адказу нашых юрыстаў і дарадцаў.

Часы працы “БД. Кансуляту” з жнівені – панядзелакчацвер 10:00 – 13:00.

З верасня – тры дні на тыдзень з пашырэннем гадзінаў працы. Адна кансультацыя доўжыцца да 30 хвілін.

Тэлефон “гарачай лініі”: +48 577 077 257.

“Гарачая лінія” працуе ў працоўныя дні ад 9:00 да 18:00. У крайніх выпадках тэлефануйце і ў іншыя гадзіны – вам абавязкова адкажуць.

Наш е-мэйл: dombelaruski@gmail.com

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...