9 чэрвеня — упершыню ў Варшаве ў Беларускім доме — гасцінна расчыняе дзверы татальна нефармальны “БД. Палiтычны клуб”.

Выбары ў Вялікай Брытаніі: Хто перамог? Які расклад сіл? Куды пойдзе Туманны Альбіён і ці адбудзецца ў рэшце Brexit? Што ад брытанскага выбару чакаць нам — беларусам, улічваючы, што, UK грае адну з ключавых роляў у Еўропе і свеце.

Удзел у палітычным клубе прымуць англійскія эксперты: Робін Шэппард (Robin Shepherd) — брытанскі палітычны каментатар і аналітык, у мінулым — кіраўнік еўрапейскай праграмы Каралеўскага Інстытута Міжнародных праблем Chatham House, старшы дарадца Форума міжнароднай бяспекі Галіфакса (the Halifax International Security Forum), заснавальнік сайта палітычных навінаў www.thecommentator.com;

Мікалай Халезін — мастак, журналіст, драматург, рэжысёр, дырэктар знакамітага беларускага «Свабоднага тэатра», уладальнік прэміі Французскай рэспублікі, прыза “Спецыяльнае прызнанне”, прэміі “Еўропа-Тэатру”, прыза “Freedom to Create”, выкладае ў паўтарох дзясятках універсітэтаў на 3 кантынентах;

Ляксей Лявончык — медыякансультант з Лондана, адзін з каардынатараў кампаніі салідарнасці BY_help. Kіраўнік IT праектаў для журналістыкі і медыя. Мае ступень магістра сацыялогіі ад City University of London. З 2007 года працуе са СМІ ў Брытаніі, Польшчы і Цэнтральнай Азіі. З 2010 года жыве паміж Лонданам, Варшавай і Менскам.

Мадэруе імпрэзу журналістка, вядучая тэлеканалу БЕЛСАТ Аліна Коўшык.

Чытайце па тэме:  Беларускі Дом у Варшаве запрашае моладзь у Беласток па міжнародным абмену Erasmus+

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.